Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Фотагурток гарадзенскай сярэдняй школы №22 запрашае вучнаў 10-х і 11-х класаў. Кіраўнік – вядомы гарадзенскі фатограф і журналіст Уладзімір Выдзерка.
За курс тэатрэтычных і практычных заняткаў у навучэнцаў будзе магчымасць азнаёміцца з асновамі лічбовай і аналагавай, каляровай і чорна-белай фатаграфіі. Заняткі таксама арыентаваны на падрыхтоўку абітурыентаў ВНУ творчых спецыяльнасцяў: дызайн, журналістыка, тэорыя і практыка мастацтва, а таксама сацыялогія, псіхалогія і аператарская справа.
Працяг курса – 1-2 гады. Навучанне бесплатнае.
Жадаючым неабходна мець сваё абсталяванне.
Тэлефон для кантактаў: 8-(0152)-432-518 (Уладзімір Пятровіч)
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць