Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Урачыстае адкрыццё памятнай шыльды Канстанціну Тызенгаўзу адбудзецца 18 лістапада 2007г.
На працягу апошніх двух гадоў АПБ збірала сродкі на выраб і ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар заснавальніка беларускай орніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853). На жаль, па тэхнічных прычынах выраб шыльды зацягнуўся. Але дзякуючы дапамозе Дамініка Крупіньскага з прыродаахоўнага таварыства “Bocian” (Польшча), шыльда была зроблена ў Польшчы і днямі дастаўлена ў Беларусь.
На нядзелю, 18 лістапада запланавана яе ўрачыстае адкрыццё на радзіме Канстанціна Тызенгаўза – ў мястэчку Жалудок, што на Шчучыншчыне. Сакратарыят АПБ з Мінску і Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ з Гродна будуць арганізоўваць бясплатны транспарт для праезду адпаведна з Мінску і Гродна да м.Жалудок і назад. Пасля заканчэння мерапрыемства плануецца замовіць недарагі абед у рэстаране г.Шчучына, які будзе аплочвацца самастойна.
Усіх, хто зацікаўлены ва ўшанаванні памяці нашага знакамітага земляка, просім загадзя паведаміць пра свой удзел у гэтым мерапрыемстве:
Сакратарыят АПБ, Мінск: тэл. (0172) 263-01-30 (Віктар Фенчук)e-mail:
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браузеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна (0152) 730-118 (Дзьмітры Вінчэўскі)
e-mail:
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браузеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
01-11-2007
Дзьмітры Вінчэўскі, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць