| А!ФІШКА |
|
|
| Піша Твой Стыль | |
| 14.02.2008 г. | |
|
Куды падацца на выходныя? Калі вы ўжо ведаеце адказ – добрай забавы! Калі ж сумняваецеся, альбо хочаце зрабіць забавы і правядзенне часу больш разнастайнымі – глядзіце А!Фішку! Для аматараў кіно Кінатэатр “Кастрычнік” запрашае на прагляд фільмаў: Зорная зала – “Чужы супраць драпежніка: Рэквіем” (фантастыка, жахі, баявік). Сеансы: 11.00, 13.00, 15.00,17.00, 19.00, 21.00. Зала “Ілюзіён”: “The Fall” (“Запределье”) (прыгоды, фэнтэзі). Сеансы: 11.30, 16.00, 20.30. “Шчыт Бацькаўчшчыны” (Беларусь). Сеансы: 14.00,18.30. У кінатэатры “Космас” глядзіце баявік “Рэмба-4”. Сеансы: 12.00, 13.30,15.30, 17.20, 19.10, 21.00. У вялікай зале кінатэатра “Усход” ідзе фільм “Скарб нацыі-2” у 10.00, 12.10,20.50. У малой зале прапануецца “Флірт на пахаванні” ў 12.10,14.10,16.10,18.10, 20.10. Для тэатралаў Драмтэатр 16.02 – Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным (малая сцэна). Пачатак спектакля, як звычайна – а 19 гадзіне. 17.02 – Залатое кураня (дзецям). Пачатак у 12.00. Для самых маленькіх Тэатр лялек 15 і 16 лютага ладзіць казку “Алі-Баба і 40 разбойнікаў”. Сеансы: 10.00, 12.00. Для прыхільнікаў айчыннай эстрады 15 лютага а 19 гадзіне ў канцэртнай зале абласной філармоніі выступяць Аляксандр Саладуха і гурт “Элемент” з праграмай “Кахаць цябе, родная” Для прыхільнікаў мастацтва дзейнічаюць выставы У гісторыка-археалагічным музеі выстава гістарычных рэканструкцый “Даспехі Сяргея Нурматава” (Авальная зала), выстава шведскай графікі “Праз традыцыю ў будучыню” (Сенатарская зала). Галерэя “У майстра” запрашае на фотавыставу Антона Ляшчынскага (жаночыя партрэты), прысвечаную Дню Закаханых. У музеі гісторыі “Гарадніцы” – персанальная выстава майстра М.Ф.Сідарчук, прысвечаная 70-годдзю аўтара. У галерэі “Тызенгауз” – персанальная выстава П. Янушкевіча (жывапіс). У галерэі “Універсум” (ГрДзУ, галоўны корпус) – выстава А. Ларыёнава “Хокку на сухім лісце”. Для спартоўцаў і ўсіх, хто вядзе здаровы лад жыцця і любіць свежае паветра 16.02 Гарвыканкам ладзіць у Пышках свята “Зімы і адпачынку”. Пачатак – у 11 гадзін. Праграму мерапрыемстваў можна паглядзець на s13.ru/archives/3760. 17.02 у тых жа Пышках у раёне лагеру “Юныя касманаўты” праводзіцца “Дзень здароўя” для студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў ГрДзУ. Пачатак – у 12.00. 17.02 у 10.00 на стадыёне “Нёман” пройдзе зімовая спартакіяда Гродзенскай вобласці па мнагабор’і “Здароўе”, а ў 12.00. у в.Зарыца – першанства горада па спартыўным арыентаванні. Падрыхтавалі Вольга ЖУК і Сняжана АСАБІНА |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|











