падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
13.10.2008 г.
Больш за 30 тысяч гарадзенцаў атрымалі адрасную дапамогу.

13.10.2008 г.
Валейбалісты гарадзенскага “Камунальніка” саступілі ў першай гульні ў межах Кубку Выкліка турэцкаму “Галатасараю”.

13.10.2008 г.
Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць. 

13.10.2008 г.
Шматлікія ўладальнікі аўтатранспарта скардзяцца на тое, што большасць аварый на Гродзеншчыне адбываецца з-за люкаў на дарогах вобласці.

13.10.2008 г.
Сотні настаўнікаў польскай мовы не дазволілі прыехаць у Гродна на канцэрт, арганізаваны з удзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

13.10.2008 г.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.

13.10.2008 г.
Гродзенскі стары мост, адкрыты 10 кастрычніка для усіх відаў транспарту, працуе не напоўніцу.

13.10.2008 г.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко   прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.

10.10.2008 г.
Сёння ў Гродна  ў Лядовым палацу адкрыўся Міжнародны фестываль «Свет мёду і здароўя». Ён будзе доўжыцца да 19 кастрычніка.

10.10.2008 г.
Затрыманы 23-х гадовы беспрацоўны жыхар Гродна, які «падсунуў» фальшывыя грашовыя купюры ўласнаму… дзядулі.

10.10.2008 г.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.

09.10.2008 г.
Сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць ганебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

астатнія навіны >>>

АДЧУВАЕШ ТОЕ, ШТО І ГЕРОЙ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой Стыль   
28.02.2008 г.

 Не ведаю ці варта згадваць, што фільм «Я – легенда! » – гэта адаптацыя аднайменнага рамана Рычарда Мэтсана. Занадта, кажуць, далёкая карціна ад кнігі. Як і ў выпадку з «Залатым компасам», я першакрыніцы не чытаў, і не буду параўноўваць яе з экранізацыяй… Жудасная пандэмія забіла чалавецтва. Засталіся толькі монстры з іх лютасцю і Роберт Нэвіл  з яго невытлумачальным імунітэтам.

 

Глядач мог убачыць гэты фільм значна раней са Шварцэнэгерам у галоўнай ролі, але ад задумы да ўвасаблення мінула амаль дзесяць год, і першапачатковы сцэнар некалькі разоў перапісваўся. Замест губернатара Каліфорніі праект ажывіў «чалавек у чорным» Уіл Сміт.

Менавіта ён, харызматычны і таленавіты ў ролі Роберта Нэвіла, выцягвае фільм да канца, бо сцэнар з першых хвілін прагляду карціны набірае добры разбег, але да фіналу ўжо кульгае. Адбіваецца некаторы пафас, і нестасоўкі ў ключы «што–навошта», хоць, магчыма, гэтае віна пачаткоўца рэжысёра Фрэнсіса Лоўрэнса, які па ходзе з няроўным поспехам увасобіў добрыя задумкі.

Да плюсаў фільма нельга не аднесці ўдала перададзенаю атмасферу, сітавінай палоханую, але заўсёды сапраўдную – ў яе верыш, і адчуваеш тое ж, што і герой. Таму спрыяе і якасна зроблены фон: маляўнічыя панарамы бязлюднага, зарослага быльнікам Нью-Ёрка, дзе герой палюе на аленяў, гуляе ў гольф і размаўляе з манекенамі. Гэтыя гутаркі спачатку здаюцца пацешнымі, але затым пераконваюць, што ў апошняга чалавека на Зямлі едзе дах ад адзіноты…

Кранулі ўзаемаадносіны героя з адзіным сябрам: нямецкай аўчаркай Сэм. Нават эпізоды ўспамінаў аб згубленай сям'і так не дзейнічаюць. Дарэчы на здымачнай пляцоўцы сабака Эббі так усіх зачаравала, што Сміт нават жадаў пакінуць яе сабе, але не змог пераканаць дрэсіроўшчыка ад яе адмовіцца.

Аматары кіналяпаў, вядома, знойдуць іх і ў гэтым фільме, але ў цэлым карціна пакідае ўражанне ладна зробленага прадукту за 150 000 000. Шэсць начэй і пяць мільёнаў пацягнулі здымкі на Бруклінскім масту, зеляніну для дэкарацый прывозілі з Флорыды, а людзей праганялі з вуліц Вялікага Яблыка…

Замест вердыкту: «Я – легенда» выйшаў у ЗША яшчэ летась. Ужо тады нам прадставілі шматспадзеўныя трэйлеры. Але толькі з 7 лютага карціну паказваюць у Расіі, і толькі з 22 – у нас. Улічваючы ажыятаж вакол гэтага фільма, вельмі ўжо жадалася паглядзець яго да прэм'еры. Дзякуй піратам! Вам жа жадаю прыемнага прагляду ў кінатэатрах.

Марат ГРЭСЬ

 

Каментарыi 

  1. #2 ну очень злобный критик
    2008-03-0614:08:38 Знаете есть особая категория фильмов,которые все чаще и чаще приходят к нам из-за океана…все они как на подбор высокобюджетные(буржуи никогда не экономят на кино),широко рекламируемые,но выходе получаем завернутую в красивую оберточку пустую картину и этот фильм один из ярких(точнее тусклых)) образцов подобных фильмов…
    Марат, я тебя не узнаю-тебе явно доплачивает Октябрь за то, чтобы ты агитировал на подобные фильмы наш доверчивый люд!!!или может это у меня слишком требовательные критерии))
    Но этот фильм -это сплошной набор косяков…косяк номер 1-сюжет…ооо..о нем вообще ничего говорить не хочу,потому что его нет-т.е. у дорогих товарищей продюсеров была идея-а не покажем ли мы пустынный Нью Йорк-точно это ж будет круто!!!и давайте будем предельно политкорретны и запустим в этот город черного чувачка…кого???конечно Уили Смита-его фильмы всегда отбивают кассу…заметано…но надо еще как-то драматизировать ситуацию-а давайте у героя будет хомячок с растройством желудка,который постоянно пукает и заражает все вокруг…не,американцы не любят хомячков…а может тогда-собаку???точняк-и давайте грохнем ее, чтобы слезу выдавить-идет…и героя грохнем-надо ж как-то компенсировать его цвет кожи…
    Косяк номер 2-Уил Смит…я не знаю,но этот актер все больше меня разочаровывает так как последние его персонажи как однояйцевые братья близнецы не иначе..скучно на него смотреть в общем…
    И последний косяк-это куча конкретных нестыковок и неувязок(хотя бы как вам нравится то, что герой ищет вакцину-т.е. лекарство предотвращающее заболевание, а не лечащее его,но этой самой вакциной-он пытается лечить…и еще куча другого-все желающие могут посмотреть на них на одном из сайтов)
    В общем фильм-проходной,конечно до "высот "Чужого и Хищника ему далеко,но он на этом пути…
    Вообще показали бы лучше СТАРИКАМ ЗДЕСЬ НЕ МЕСТО,но видно не покажут,ведь там нету умирающей собачки…
  2. #1 jahorau
    2008-02-2914:42:57 bachyu tolki trejler. ale paslia recenzii abaviazkova pagliazhu calkam film! Dziakuj.

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
02.10.2008 г.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”?
(03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”.


(12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць

22.09.2008 г.
Што думаюць гарадзенцы пра новы гіпермаркет "АЛМІ"? Рэпартаж з чаргі да касы слухайце на “Тваім стылі”.
(2:47 хв., 984 KБ) Спампаваць

13.09.2008 г.
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

На якія сайты вы заходзіце ў першую чаргу

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY