| А!ФІШКА |
|
|
| Піша Твой Стыль | |
| 24.07.2008 г. | |
|
Хутка пачнецца жнівень, і скончацца гастролі цырку. Так што, пакуль не паехаў ён далей па прасторах краіны, скарыстайцеся магчымасцю вярнуцца ў дзяцінства. А «А!Фішка» мае інфармацыю для аматараў кіно, для тэатралаў, для прыхільнікаў мастацтва... Чытайце і адпачывайце. Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» уключна па 29.07 «Хэнкок» (баявік), па 28.07 – «Жорсткасць». 29.07 «Знаёмцеся: Дэйв». Дзецям: 26-27.07 «Вяртанне ў Гайю», 28.07 «Шалёныя гонкі», 29.07 «Папялушка-3». Тэл. 53-19-42. У кінатэатры «Космас» з 25.07 па 29.07 «Асабліва небяспечны» (баявік). Штодня: відэагульні, кампьютарныя гульні, пракат відэакасет, настольны тэніс. Тэл.: 74-60-13. У кінатэатры «Усход» з 25.07 па 29.07 – «Зорны пыл». Дзецям: 27.07 «Збягай». Тэл. 75-56-29 Цырк (вул. Курчатава). Па 03.08 Гродзенская абласная філармонія прадстаўляе гастролі цырка шапіто «Руссолі». Пачатак прадстаўленняў: будні а 18.00, выходныя – а 14.00, а 18.00. Для прыхільнікаў мастацтва У Новым замку (Сенатарская зала) – доўжыцца персанальная фотавыстава «Кветкі сярод кветак» Рымантаса Дыйхявічуса (Літва). Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) выстава фотаздымкаў «Знаёмства» фотаклуба «Фокус» (г.Масква), выстава-продаж работ гарадзенскіх мастакоў, творы з керамікі, скуры, шкла. Музей гісторыі Гарадніцы (вул.Ожешка 37) – выстава «Падрастаючыя таленты» (дыпломныя работы выпускнікоў мастацкіх класаў СШ №31). Гелерэя «Тызенгауз» (пл. Тызенгауза 4) – сумесная выстава па выніках міжнароднага пленэра «Наднёманне-2008»). Падрыхтаваў ТС |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|













