| ДЗЕСЯЦЬ ГАДЗІН ГУЧАЎ «БУМЕРАНГ» |
|
|
| Піша Наталія АСТРОЎСКАЯ | |
| 03.07.2008 г. | |
|
Канцэрт праходзіў з 12 гадзін ажно да 22-х. Праўду кажучы, даволі цяжка было прастаяць столькі часу, тым больш, што асноўная частка нефармальнага Гродна і яго гасцей падыходзіла бліжэй да надвячорка, таму самым першым гуртам пашанцавала менш, чым гуртам, якія выступалі апошнімі. Раней фэстываль праходзіў звычайна два дні, а на гэты раз усё зрабілі ў адзін дзень. Затое ў гэтым годзе рок-канцэрт быў бясплатным і ўсе жадаючыя, незалежна ад фінансавага дастатку, мелі магчымасць прыйсці на канцэрт. На гэты раз «Бумеранг» у параўнанні з мінулымі гадамі крыху спазніўся: звычайна ён праходзіў у лютым ці сакавіку, а зараз яго перанеслі спачатку на Байк-слёт-2008, потым на пачатак чэрвеня і канчаткова зрабілі толькі ў мінулую суботу. Сам фестываль праходзіў цікава: розныя гурты, розныя людзі, якія на працягу ўсяго канцэрта змянялі адзін аднаго, байкеры, з якімі можна было пагутарыць, сфатаграфавацца ці праехацца на матацыкле, нейкія конкурсы, нейкія людзі ў форме, якія раз пораз прыпынялі нефармалаў, задаючы розныя пытанні ці пад рукі праводзячы іх з сабой.
Увогуле кажучы, нефармалы Гродна засталіся задаволенымі: не кожны дзень праходзіць фестываль, на які можна прыйсці задарма, паслухаць добрую музыку, сустрэць шмат знаёмых і проста пабыць у добрай атмасферы року. А тым, хто хоча паслухаць гукі «Бумерангу», а не толькі паглядзець на фота, прапануем паслухаць наша "радыё-ТС" Наталія АСТРОЎСКАЯ |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|



Аматарам цяжкай музыкі арганізатары канцэрту прапанавалі прыйсці 28 чэрвеня ў парк імя Жылібера і паслухаць выступленне розных беларускіх гуртоў: Pet Nihil, Deathbringer, Tweed, Medea, Black market, Імперыя, Соцыум, Утра і інш. 








