Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.
Пра гэта напомніў выбітны беларускі дудар Тодар Кашкурэвіч, які на днях наведаў Наваградак.Усе жадаючыя паслухаць сапраўдную беларускую сярэднявечную музыку сабраліся ў краязнаўчым музеі, сустрэча была арганізавана з дапамогай Таварыства Беларускай Школы (ТБШ).
Спадар Тодар скончыў акадэмію мастацтваў, але ж справай свайго сэрцалічыць музыку.Можа таму і музычныя інструменты ён робіць выключна сваімі рукамі. А гэта даволі крапатлівая праца, якая патрабуебездакорнага ўмення і ведання сваёй справы. Спадар Тодар парушыў усе стэрэатыпы і ўяўленні пра дуду. Большасць людзей уяуляюць яе маленькайпрадаўгаватайтрубачкай, а дудар паказаў нам сапраўдную даволі вялікую беларускую дуду. Яна складаецца з трох бурдонаў, вялікага скуранога мяшка і маленькай трубачкі.
Тодар і яго каллегі ездзяць па вёсках і шукаюць, выпытваюцьу месцічкоўцаўпра тутэйшых дудароў, запісваюць песні.Тодар цудоуна іграў як шляхецкую музыку, так і простую, сялянскую, чым уразіў усіх слухачоў.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"! (5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім. (7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць