Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.
Мастакамі стануць не ўсе, але ж маляваць будзе кожны”, — абяцае бацькам Таццяна Салыга, настаўнік мастацкай студыі “Творчасць”, што ў Слоніме.
Напрыканцы лістапада ў Слоніме прайшоў майстfр-клас для настаўнікаў малявання з усяго раёну. Праводзіла яго мастачка Таццяна Салыга, якая толькі вярнулася з конкурсу “Настаўнік года пазашкольных устаноў” з дыпломам лаўрэата. Жанчына правяла занятак сярод дзяцей 5-7 год пры поўным пакоі гледачоў. Маленькія вучні здзівілі прысутных тым, што малявалі рукамі, зубнымі шчоткамі, губкамі для мыцця посуду... усім акрамя традыцыйнага пэндзліка. “Мая галоўная мэта — даказаць, што кожны можа маляваць... і маляваць чым заўгодна. Дапамагчы дзеткам адкрыць здольнасці і развіць іх,” — паведаміла Таццяна Уладзіміраўна.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"! (5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім. (7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць