| ГУЛЬНІ З МЕСЯЦАМ |
|
|
| Піша Усевалад ШЛЫКАЎ | |
| 17.04.2008 г. | |
|
– Вашая выстава стала нечаканасцю для нас. Здаецца, вы хацелі прадставіць свае работы ў Мінску? – Так-так... Але, на жаль, а мо і на шчасце, мне было адмоўлена. Прычына відавочна надуманая – нібыта я там збыт часта там выстаўляюся. А апошні раз мае працы бачылі Мінскую галярэю два гады таму. Ну, вядома, калі выстава запамінаецца, то здаецца, што гэта было нядаўна. І я вырашыла – гэткім чынам адпомсціць мінчукам. – Скажыце, у якім накірунку Вы працуеце? Як бы яго нам падакладней ахарактарызаваць? – Каб я сама ведала! Ну, графіка напэўна, толькі графіка ў колеры, але калі зрабіць чорна-белае фота любой з маіх прац, то будзе відаць, што звычайная графіка, але ніхто, наколькі я ведаю, гэткім чынам не працуе. – Гульні з месяцам – чаму такая назва? Як Вы з ім гуляеце? – Ха! Я не гуляю з месяцам. Можа ён са мной…Насамрэч, гэта мая любімая тэматыка. Месяц ёсць на кожнай карціне. Ведаеш, так глядзіш у вакно зорнай ноччу, пры месяцы. Дзіўны супакой акутвае душу. Гэтаму прысвечаны ўсе мае працы. Што да назвы, гэта проста назва. Тое ж самае не толькі з выставай, а і з кожнай работай. Ну глядзі – каму яны патрэбны, гэтыя назвы? Яны ўвогуле патрэбныя тым, хто не разумее мае працы. Але вось, прыходзяць яны, глядзяць на «Пары года», і пытаюцца: «А дзе тут яны?» Была б мая воля, увогуле не давала б ім імёнаў! – Але ж, напрыклад тут, я не бачу месяцу, дый і назвы таксама. Нейкі дзіўны таварыш гуляе на дудцы. – Ніякі ён не дзіўны, а звычайны шаман. Іх у мяне шмат. Яны варожаць ноччу, а дапамагаюць ім зоры. Так, тут няма месяцу, але ж зразумела, што яны не шараговыя чараўнікі – яны «месячныя шаманы». Я асацыюю іх з сабою. – Мне здаецца, Вашая выстава для летуценнікаў. Прагматыкам тут рабіць няма чаго… – Тут няма чаго рабіць дурням! Вось, нядаўна прыйшлі школьнікі, глядзяць на маю «каралеву» і пытаюцца: «А чаго яна чорная? » Блін, ну як яна можа быць ня «чорнай», калі гэта каралева ночы!? Раней жа на маіх працах ніколі не было людзей – найбольшае – каня намалюю! Месяц. Яму не патрэбны ніхто! Гэта ж-жа ўсё гукі! Гукі ночы, што перанесліся на паперу. А ніхто ж не разумее. – Чаму ж працягваеце працаваць, калі Вас ніхто не разумее? Калі не разумеюць, то пэўна, і не купляюць? – Ну, можа я не зусім дакладна сказала. Людзі з мазгамі ў галаве цудоўна ўсё разумеюць. А не купляюць, бо я не прадаю. Вось толькі ў музей можа. А так, купіць сабе чалавек, павесіць на кухні. Навошта? Толькі, калі ў Мінску выстава, то там хочаш-ня хочаш –купяць. А на жыццё зарабляю акварэллю. Усевалад ШЛЫКАЎ |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|













Каментарыi
2008-04-2009:52:18 Я прысутнічаў пры гэтай размове. Аўтар сапраўды перадаў тую атмасферу гутаркі на 100%. Супер!!!
Прычым інтэрв'ю атрымалася зусім выпадкова. Прыйшлі паглядзець выставу, а нам гавораць: "Вось яна — мастачка!". Без падрыхтоўкі без дыктафона Геніяльна!
2008-04-1817:38:28 Выдатна! Аўтар захаваў "водар" мастака. Гэтую жанчыну проста "бачна і гучна"