Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Чарговая экранізацыя. На гэты раз узяты твор пісьменніцы С. Ахерн пра перажыванні дзяўчыны пасля смерці каханага. Кінематаграфічны вынік – меладраматычная камедыя (ці рамантычная драма, або яшчэ што...) даказвае, што смяяцца магчыма не толькі над пахабнымі жартамі, і суперажываць – не толькі баявым машынам, але і мілым сардэчным пакутам простых людзей. Дарэчы «P. S. Я кахаю цябе» ідэальна пасуе для прагляду ў цёплых абдымках блізкага чалавека.
Зала «Ілюзіён»у «Кастрычніку»была поўная. Побач за меншыя грошы паказвалі «Всё могут короли» расійскай вытворчасці, і гледачы напружана чакалі, каб фільм Рычарда Ла Гравенэса апраўдаў кошт квітка. Мяркую, не пашкадаваў ніхто: і слёзы, і смех былі і на экране, і ў залі.
Тры сказы пра акцёрскую гульню... Батлер зноў паказаў, што можа іграць усё, парадаваў сваіх шматлікіх аматараў і, напэўна, набыў новых. Уладальніца двух Оскараў за лепшую жаночую ролю Хілары Свонк не падкачала, але не больш таго. На другім плане вока чапляецца бадай толькі за Лізу Кудроў, бо гэта ж Фібі ў рэшце рэшт!
Пасля прагляду адчуваеш, быццам паразмаўляў з разумным добрым чалавекам. Дзяўчаты, праўда, могуць таксама адчуць і тугу па сапраўдным мужчыне, якога толькі што бачылі ў героі Батлера, а некаторыя хлопцы пагодзяцца, што і сапраўды выглядаюць бледна на яго фоне. Але галоўнае, што пасля прагляду карціны ўсе па-новаму ўбачаць сябе і свае даражэнькія палоўкі.
Назва: P. S. Я кахаю цябе / P. S. Iloveyou
Год: 2007
Вердыкт: фільм за 30 мільёнаў даляраў у адданых прыхільнікаў блокбастараў можа выклікаць пазяханне, але пры жаданні адчуваецца пачуццёвая атмасфера карціны і, мабыць, кнігі–арыгіналу. Прыгожае кіно для адпачынку і заспакаення.
Марат ГРЭСЬ
Каментарыi
#3lorss 2008-03-2121:51:22а мне не спадабаўся фільм. зусім. бееее, а не кіно. не асіліла. праглядзела палову. лепш паглядзіце "вечное сияние чистого разума" - вось гэта фільм
#2Дзед -Кiнавед 2008-03-2121:22:15Тыповы дзявочы мувi, якi акрамя таго зацягнуты па самое не хачу(2 гадзiны для рамантычнай стужкi -гэта ужо дыягназ) Хiлары Сункiна???дрэнны кастынг-з яе лашадынай тварай толькi дзяучат з перэлекi iграць,а не дзяучат мары i апошняе-хто растауся з дзяйчынай не iдзiце на гэта кiно-усяроуна там адна брахня i хлуст,лепей вяртайце сваю дзяучыну за гэты час!!!!
#1aniutka-best 2008-03-2023:15:20сапраўды прыемны фільм не хапае такіх ў кінатэатрах бо адны толькі трылеры ды фантастыка а такіх как паразважаць можна было б вельмі мала
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-03-2121:51:22 а мне не спадабаўся фільм. зусім. бееее, а не кіно. не асіліла. праглядзела палову. лепш паглядзіце "вечное сияние чистого разума" - вось гэта фільм
2008-03-2121:22:15 Тыповы дзявочы мувi, якi акрамя таго зацягнуты па самое не хачу(2 гадзiны для рамантычнай стужкi -гэта ужо дыягназ) Хiлары Сункiна???дрэнны кастынг-з яе лашадынай тварай толькi дзяучат з перэлекi iграць,а не дзяучат мары i апошняе-хто растауся з дзяйчынай не iдзiце на гэта кiно-усяроуна там адна брахня i хлуст,лепей вяртайце сваю дзяучыну за гэты час!!!!
2008-03-2023:15:20 сапраўды прыемны фільм не хапае такіх ў кінатэатрах бо адны толькі трылеры ды фантастыка а такіх как паразважаць можна было б вельмі мала