падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Здзівіць гарадзенскую публіку новай складанай аўтарскай праграмай збіраюцца музыкі з Stop Time Band.

20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

13.11.2008 г.
Выстава з такой назвай завітае хутка ў Гродна.

астатнія навіны >>>

І Ў ДРЭВЕ МОЖА БЫЦЬ ЖЫЦЦЁ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
08.03.2007 г.

 Днямі гарадзенцы мелі магчымасць наведаць выставу нашага земляка, скульптара па дрэву Андрэя Пагажэльскага. У памяшканні выставачнай залі “У Тызенгаўза” дэманстраваліся самыя значныя працы, якія Андрэй Антонавіч збіраў некалькі год. Шлях да гэтай выставы, да рамяства – у размове з вядомым гарадзенцам.

- Андрэй Антонавіч, калі вы пачалі займацца “драўляным рамяством”?

- Мае першыя працы з’явіліся ў 1992 годзе. Гэта год, калі я паступіу ў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт на спецыяльнасць “выяўленчае мастацтва і сусветная мастацкая культура”. Ужо тады я адчуваў дух творчага чалавека з дакладна абраным накірункам у жыцці.

Пасля універсітэту год прарабіў у гродзенскай школе №36, і гэта адбілася на маёй творчай працы, я стаў набірацца вопыт.

Апошнія дзесяць год выкладаю выяўленчую дзейнасць у педагагічным каледжы і мне гэта асабліва падабаецца, бо тут я магу праявіць сябе ў якасці і мастака, і скульптара. Разам са мной працуюць і вучацца сапраўды талентавітыя людзі: маладыя і смелыя ў сваіх поглядах студэнты і арыгінальныя ў сваей працы калегі. І ў тых, і ў другіх ёсць чаму павучыцца.

 - Але ж дрэва не адзіны матэрыял з якім вы працуеце?

- Сапраўды. У мяне шмат скульптур, зробленых з керамікі і гіпсу. Але перавагу я ўсе ж аддаю дрэву, напэўна з-за яго гаючай сілы прыроды. Калі робіш чарговую скульптуру, вельмі важна ўдыхнуць у яе прыроднае жыццё. Напоўненая дзівосным водарам рэч і глядзіцца па-іншаму.

Каханне- Колькі часу вам трэба, каб зрабіць адну скульптуру?

- Гэта ў першую чаргу залежыць ад памеру задуманай скульптуры і, канечне, ад вольнага часу. Але на самой справе гэта пытанне супярэчлівае. Бывае, што і скульптура задумана малая, а робіцца марудна, а бывае – наадварот: вялікую скульптуру зробіш за тры дні. Хоць і часу здаецца не было, але адкуль што бярэцца? Напэўна гэта залежыць ад натхнення - зваліцца як снег на галаву і нічога ўжо тут не зробіш – твары.

- Як прыйшла ідэя зрабіць выставу?

- Гэту ідэю я выношваў шмат гадоў. Справа ў тым, што ў мяне не было для выставы сапраўдных твораў. Так, назбіралася па дробязі, а сур’ёзных не хапала. Але з цягам часу калекцыя стала папаўняцца, вось тады і захацелася паказаць людзям.

Не абышлося і без удзелу сяброў-мастакоў. Яны адганялі мае сумневы наконт гэтай выставы, подтрымалі мяне.

- Вядома, што у Польшчы на пленэры “Легенды” вы таксама выстаўлялі сваю скульптуру. Раскажыце аб ёй.

- Гэты плэнэр быў прысвечаны легендам, таму выстаўляў скульптуру па беларускай  легендзе “Каханне”. Яна мне асабліва спадабалася, напэўна таму што яна жыццёвая, і вельмі прыгожая. Магчыма вы яе не чулі.

У аднаго пана была дачка якая з маленства сябравала з сынам беднага пастуха. Пан канешне забараняў гэта, але ж дзеці выраслі, і сяброўства перарасло ў сапраўднае дарослае каханне. Яны захацелі ажаніцца. Безумоўна бацька дзяўчыны быў супраць, але каханне было такім моцным, што маладыя вырашылі ўцячы. Стары пан разам са сваёй світай кінуліся за імі. Уцячы не атрымалася. Закаханыя разумелі, што калі іх разлучаць, то жыць адзін без аднаго яны проста не змогуць, і, каб гэтага не адбылося, хлопец і дзяўчына ператварыліся ў дрэва з пераплеценымі галінамі.

Мадэль сусветуЗараз гэтая скульптура знаходзіцца у польскім горадзе Сейны.

- А якая праца ў вас самая любімая?

- Адразу цяжка адказаць на гэтае пытанне. Усе яны для мяне любімыя. У кожную скульптуру я ўкладаю нібы кавалачак сябе. Але напэўна самы вялікі кавалачак укладзены ў маю апошнюю работу “Мадэль сусвету”. Яна нейкім дзіўным чынам увасабляе ў сабе ўсе маё жыцце, светапогляд і мары аб будучым.

- Ваш талент дастаўся вам у спадчыну?

- Прага да творчасці перадалася мне ад бацькі. Ён, як і я, захапляўся дрэвам. Быў столярам, сам вырабляў розную мэблю. А аднойчы змайстраваў сапраўдную драўляную брычку, якую потым выкарыстоўваў у якасці шлюбнага таксі.

Усе гэтыя рэчы ён рабіў з асаблівай ахвотаю, цешыўся сваёй працай. І сапраўды, не дарма кажуць, што, калі ты знайшоў сябе ў працы , то знайшоў сябе і ў жыцці.

-А што б вы пажадалі сваім студэнтам і мастакам-пачаткоўцам?

- Знайсці сваё прызначэнне ў жыцці, ніколі не спыняцца і ўвесь час удасканальвацца.

Вольга Нагорнева

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY