падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Ад сёння на хвалі 98,4 гарадзенцы могуць слухаць "Альфа Радыё".

20.11.2008 г.
Здзівіць гарадзенскую публіку новай складанай аўтарскай праграмай збіраюцца музыкі з Stop Time Band.

20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

астатнія навіны >>>

ІДЗЕМ У ТЭАТР, АДКЛЮЧАЕМ МАЗГІ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой Стыль   
14.02.2008 г.

Гарадзенскі драматычны тэатр я паважаю і люблю, ня гледзячы на тое, што ад пэўнага часу я там рэдкі госьць, але найноўшая яго прэм’ера, спэктакль «Гэта ... – любоў! (Курыца) », мяне, мякка кажучы, расчаравала.

Ужо самая назва спараджала падазрэньні, якія, нажаль, зьдзейсьніліся: прысутны быў прымітыўны гумар на ўзроўні Аншлягу ці нават ніжэй і, як мне здаецца, неапраўданая колькасьць «моцных словаў». Вядома, гэта найлепшы і найпрасьцешы спосаб паказаць «высокакультурных» актораў правінцыйнага тэатру эпохі перабудовы (ня выключаю аднак, што дзеяньне п’есы можа адбывацца і сёньня ў Расейскай глыбінцы), але трэба ведаць меру. Тут жа перабольшваньне ва ўсім.

Акторы самі прызнаюць са сцэны: гэта «гнусны фарс за які ім сорамна», на што адразу паўстае пытаньне: «Дык навошта ён патрэбны? ». Асабіста мне падалося, што гэта фарс для самога фарсу, а кволыя спробы прывязаць да яго глыбейшы сэнс выглядаюць не на месцы і раздражняюць. Таксама складваецца ўражаньне, што гледача прымаюць за дзіця: паўторы па некалькі разоў і вельмі дакладныя тлумачэньні сытуацыяў выглядаюць часам ненатуральна і не пакідаюць гледачу свабоды – ўзгадваецца ангельскі стыль у кніжках, дзе для фантазыі амаль няма месца, настолькі ўсё дакладна. Банальны і надакучыўшы ўжо прыём «п’есы ў п’есе» і зьвязаныя з гэтым рэплікі «ў залю» толькі пагоршылі маё меркаваньне аб гэтай спробе нашага тэатру зрабіць камэдыю.

Я люблю гумар у тэатры, больш за тое, я лічу, што ў кожнай пастаноўцы ён павінен быць хаця б у невялікай колькасьці. Але я не аматар зубаскальства для яго самога. Ня мог зразумець, з чаго людзі так гучна рагаталі (менавіта рагаталі!), я ж толькі ў некалькіх добрых момантах (яны былі!) шырока усьміхнуўся. У канцы спэктакля з-за сцэны загучаў запіс: нібыта поўныя энтузіязму галасы гледачоў – тыповых «пацаноў з раёну» (нешта накшталт «ыыы, прыкольна было»). Адразу задумаўся: няўжо п’еса спэцыяльна для гэткага кантынгенту?

Калісьці, з-за нецэнзурнай лексыкі забаранілі цудоўны «Адзінокі Захад». Калі б забаранілі «Курыцу», у якой дарэчы нашмат больш вульгарных момантаў (у «Захадзе» іх наогул няма, проста нехта «ўбачыў»), гледачы няшмат бы згубілі.

Зьняверваўся ў мастацтве Аляксей ШОТА

 

Каментарыi 

  1. #9 Nik_B
    2008-03-0609:15:04 Скажите уважаемые sniezha и МShmel с каким составом вы смотрели этот спектакль.
    я сходил на оба (спектакля и состава).
    Отличий уйма. И снова скажу, что режисер не справился со своей работой. Ни в первом ни во втором случае. Хотя спектакль со временем откатается и станет обычноы двухактовой бытовкой. Ну а насчет таланта не согласен, талант он и в провинции талант. Просто в рамки его загнать очень трудно, да и проблем в жизни больше (у таланта).
  2. #8 MShmel
    2008-02-2411:22:40 А вось мне здаецца, што вы зараз напісалі, якім павінен быў быць гэты спэктакль. Але я лічу, што ён такім акурат і ня быў. Магчыма, гэта добрая п'еса, але рэалізацыя яе кепская. Калі насамрэч большасьць не зразумела яе прызначэньня, то гэта толькі праблема рэалізацыі.
  3. #7 sniezha
    2008-02-2021:16:11 Дзякую за матэрыял! Была на прэм'еры. Маю адваротнае меркаванне. Спектакль - не проста фарс, гэта толькі знешняя яго абалонка. Гэта трагедыя актораў, якія і ў жыцці іграюцZяны - няшчасныя ва ўсіх планах - і ў прафесіі, і ў асабістым жыцці. П'еса вельмі актуальная для Гародні, бо як можа таленавіты актор не загібець у правінцыйным гарадку, раскрыцца напоўніцу, не стаць мешчанінам. Гэта, шаноўны, не гумар на ўзроўні Аншлягу, гэта трагікамедыя. І праблема ў тым, што большасць гледачоў не зразумелі яе прызначэння.
  4. #6 Nik_B
    2008-02-1515:09:54 Приношу извинения вместо Маретской читать Литвиненок
  5. #5 MShmel
    2008-02-1512:56:16 Дзякуй за канструктыўную крытыку! “Зьняверваньне” тут не ў дакладным сэньсе гэтага слова, гэта элемэнт стылю, падкрэсьленьне майго незадавальненьня. Тое самае тычыцца і назвы. Нікому нічога навязваць не хачу, гэта чужое майму сьветапогляду. Я проста выказаў сваё меркаваньне, якое можа адрозьнівацца ад меркаваньняў іншых. Праўда, калі б мая думка радыкальна адрозьнівалася ад вялікай колькасьці іншых думак, гэта была б нагода задумацца яшчэ раз:)
    Таксама мне здаецца, што я зразумеў тое, што хацеў сказаць аўтар; прынамсі я зразумеў нешта – ўжо гэта вельмі важна, нават калі знаходзіш ня тое, што заклаў аўтар, праўда? Бо, па сутнасьці, значэньне мае тое, што разумеюць гледачы, а ня тое, што задумаў аўтар. Але нават з улікам зразуменьня аўтарскай задумкі, мне не спадабалася. Я стаўлю спэктаклю хутчэй адмоўную адзнаку, а не цалкам адмоўную.
    Так, рэцэнзыя суб’ектыўная і мне казалі. Ня гледзячы на гэта, не зьмяніў ані слова.
    Яшчэ раз дзякуй за крытыку!
  6. #4 Nik_B
    2008-02-1510:48:12 Прашу прабачэнне, што буду писаць не на беларускай мове.
    Позвольте не согласиться с Вами уважаемый
    Аляксей ШОТА. Драматургия Н. Коляды не для всех.
    И то, что было поставлено, не самое лучшее, что у него есть. Тем более, что эта вещь написана им в 89-90 годах. Да работа актеров оставляет желать лучшего. Даже таких маститых монстров, как Шелкоплясов, Маретская, Завадская и Пликус. Но стоит сказать, что это для них новая драматургия и новый способ ее подачи для зрителя и то, что они с этим не справились не их вина, а вина режисера. Я видел этот спектакль и режисерских провалов в нем море, а с этого и не пляшет актерская работа. Спектакль фарс и комедия, а фарса и комедии в нем нет, есть только боль и жуткая вселенская тоска, которая идет со сцены. И не помогают никакие шутки и телодвижения (соглашусь с вами "нижепоясные") зритель устал от этого, да и шутки эти можно увидеть и услышать везде (теле- радио- видео- и т.д.). Из всего спектакля хочется выделить монолог Ноны (О. Пликус) тронуло и зацепило. Это самое лучшее, что было в нем.
  7. #3 Nik_B
    2008-02-1510:45:40 Прашу прабачэнне, што буду писаць не на беларускай мове.
    Позвольте не согласиться с Вами уважаемый
    Аляксей ШОТА. Драматургия Н. Коляды не для всех.
    И то, что было поставлено, не самое лучшее, что у него есть. Тем более, что эта вещь написана им в 89-90 годах. Да работа актеров оставляет желать лучшего. Даже таких маститых монстров, как Шелкоплясов, Маретская, Завадская и Пликус. Но стоит сказать, что это для них новая драматургия и новый способ ее подачи для зрителя и то, что они с этим не справились не их вина, а вина режисера. Я видел этот спектакль и режисерских провалов в нем море, а с этого и не пляшет актерская работа. Спектакль фарс и комедия, а фарса и комедии в нем нет, есть только боль и жуткая вселенская тоска, которая идет со сцены. И не помогают никакие шутки и телодвижения (соглашусь с вами "нижепоясные") зритель устал от этого, да и шутки эти можно увидеть и услышать везде (теле- радио- видео- и т.д.). Из всего спектакля хочется выделить монолог Ноны (О. Пликус) тронуло и зацепило. Это самое лучшее, что было в нем.
    Хотя героиня ее по пьесе не положительная, но видно что актриса пережила роль и сделала ее может быть по-своему, чего не скажеш о других (Спасибо). Поэтому только она вызывает симпатию, а не те кто должен вызывать ее на самом деле. Говорить о спектакле можно долго и неоднозначно, но для этого нужно почитать хотябы пару тройку произведений Н. Коляды и понять его философию и новую драматургию. а насчет мата думаю вы его слышите каждый день (ради- теле- видео- и т.д.) но вас это не коробит. Так почему это так задело Вас в самой пьесе. Мне пьесе не понравилась, она не понята и не прочувствована самим режисером, но вины актеров и театра в нем нет.
    Они сделали, что смогли. Большое спасибо за это.
    А мозги уважаемый отключать никогда нельзя, при отключенных мозгах человек становится зомби и в театре он не все поймет. а в этой постановке, как и во всех произведениях Коляды нужно думать и сильно думать. Такой уж он злой комик и шут Н. Коляда.
    А разувериватся в искусстве, это ваше право, но нельзя и другим навязыват это. Ходите в театр и думайте, даже если это комедия. Просто не все мозги могут это воспринять и посмеятся, да и тяжело смеятся над самим собой в этом я согласен.
    Удачи актерам и спасибо за то, что попробовали сделать что-то новое. А кто не ходил пусть всетаки сходит и желательно несколько раз.
  8. #2 MShmel
    2008-02-1500:35:58 Дзякуй, блін :)
  9. #1 sandra
    2008-02-1422:33:29 redki vypadak - mne spadabalasia teatralnaja rezenzija. brava autaru!

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY