| ІНШЫЯ ЖАНЧЫНЫ АДАМА МІЦКЕВІЧА |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 21.12.2007 г. | |
|
– Чаму сталася так, што нашага земляка ў свеце ўспрымаюць як польскага паэта? – У часы творчасці Міцкевіча нашы землі былі пад уплывам Польшчы, у краіне адбывалася паланізацыя. І таму паэт вымушаны быў пісаць на польскай мове, але ж гэта не значыць, што ён адмовіўся ад свайго беларускага паходжання. – Сёння не існуе адзінай думкі наконт месца нараджэння Адама Міцкевіча. Якое ваша меркаванне на гэты конт? – У розных дакументах існуюць свае версіі. Найбольш распаўсюджана думка пра месца нараджэння Адама Міцкевіча ў Завоссі, Асаўцы і Наваградку. Мястэчкаў з назвай Завоссе на той час было аж 10. Ні ў водным з дакументаў не ўказаны дакладныя каардынаты Завосся. Асавец жа ніколі не з’яўляўся месцам пражывання сям’і Міцкевічаў. Я прытрымліваюся думкі аб тым, што Адам Міцкевіч нарадзіўся паблізу Наваградку, за 6 км. ад горада. Менавіта там і было тое самае мястэчка Завоссе. Аб гэтым сведчыць і той факт, што цяжарная маці Міцкевіча не магла паехаць на Каляды вельмі далёка ў сцюдзёныя зімовыя маразы. – Сучасны выгляд дома Міцкевічаў прываблівае сваёю прыгажосцю і ў той жа час сваёю сціпласцю. Мне вядома, што дом перанёс не адзін пажар і ў гады пражывання Міцкевічаў, і ў час пражывання тут другіх гаспадароў. Ці адпавядае сучасны выгляд дома пабудове, у якой жыла сям’я Міцкевічаў? – Знешні выгляд дома і ўнутранная абстаноўка найбольш прыбліжана да той эпохі, калі тут жылі Міцкевічы. Супрацоўнікі музея і архітэктары імкнуліся як мага больш дакладна перадаць атмасферу тых часоў. – Часцей за ўсё імя Міцкевіча сустракаецца побач з імём Марылі Верашчакі. Лёсам было наканавана, што яны так і не змаглі быць разам усё жыццё, але ж іх аб’ядноўвалі думкі адзін аб адным. Якія яшчэ жаночыя імёны можна паставіць побач з імем Міцкевіча? – Не ўсім вядома, што Марыля Верашчака была не першай каханай у жыцці Міцкевіча. Першай дзяўчынай , якую лёс звёў з Адамам, была Яська (на жаль, яе прозвішча не захавалася). Гэта была таленавітая дзяўчына, падобная да Міцкевіча сваімі думкамі. Яська іграла на гітары, пісала вершы і апавяданні. Не адзін вечар праводзілі разам маладыя людзі ў творчых размовах. Аднак гады вучобы за мяжой Міцкевіча разлучылі маладых. Потым была першая жонка Адама Міцкевіча, Марыя Шыманоўская. З ёю Адам пазнаёміўся выпадкова, калі ён разам з сябрамі наведаў дом вядомай у той час піяністкі. Менавіта гэта піяністка была маці будучай жонкі Міцкевіча. У Марыі і Адама было пяцёра дзяцей: дзве дзяўчынкі і трое хлопчыкаў. Пасля смерці жонкі ў Міцкевіча былі і іншы\ жанчыны. Побач з імем Міцкевіча заўжды сустракаецца імя Марылі Верашчакі таму, што менавіта яна была сапраўднай і адзінай каханай у жыцці паэта, яго музай і натхняльніцай. Хачу выказаць меркаванне: магчыма, Адам Міцкевіч не стварыў бы такіх цудоўных і рамантычных твораў, калі б ажаніўся з Марыляй. – Зараз мы не можам уявіць сабе жыццё без кампутараў,тэлевізараў, мабільных тэлефонаў. Сучасных дзяцей выхоўваюць, можна сказаць, тэхнічныя сродкі. Якім чынам выхоўвалі Адама Міцкевіча? – Выхаваннем Адама займалася маці. Яна была і яго першай настаўніцай. Ужо ў 4 гады маленькі Адам умеў чытаць і пісаць, а ў 7 гадоў напісаў свой першы верш. Аднак настаўнік, якому прынёс Міцкевіч свой першы верш, не паверыў хлопцу, і таму ганарарам за ягоны твор было пакаранне Адама. Аднак, менавіта намаганні бацькоў спрыялі таму, каб першы верш Міцкевіча не стаў апошнім. Дзіцячы слых успрымаў родную мову. Маленькі Адам быў ускормлены казкамі, байкамі, песнямі, пацешкамі роднага краю. Акрамя таго, у доме бацькоў была вельмі вялікая бібліятэка, якою карысталіся дзеці. Бацькі імкнуліся развіваць здольнасці дзяцей. Напрыклад, Адам кожны раз пасля вячэры расказваў і паказваў на карце аб раней прачытаным. Старэйшы брат Тадэвуш цікавіўся ўсім, што звязана з прыродай, і таму бацькі дапамагалі і спрыялі яму ў гэтай справе (збіралі і складалі разам гербарый з раслін.) – Людзі маюць звычку акутваць імёны людзей, якія вылучыліся нечым добрым, альбо, наадварот, дрэнным, паданнямі і легендамі. Ці чулі Вы нешта падобнае пра Міцкевіча? – Так, канешне, не абмінула гэта і Адама Міцкевіча. Кажуць, што ў час народзін Адама Міцкевіча на небе загарэлася новая зорка, менавіта яна была знакам, што на свет з’явіўся вялікі чалавек. Гэта пацвярджаецца і фактам супадзення даты нараджэння Міцкевіча з датай нараджэння Іісуса Хрыста. Існуе і думка, што падчас дзіцячых гульняў у сям’і Міцкевічаў быў жорстка пабіты адзін з братоў. Пасля цяжкага і даволі доўгага рэабілітацыйнага перыяду выздараўлення малады прыгожы хлопец стаў гарбатым калекам. Але ж дадзены факт не меў аніякага дакументальнага пацверджання. Кася ДЗЕМЯНЧУК На здымку: дом, дзе жыла сям’я Міцкевічаў. Фота аўтара.
|
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












