Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.
Упершыню праходзіць тыдзень японскага анімацыйнага кіно у нашам горадзе. Дзяўчыны і хлопцы ў японскіх народных строях, танец з веерамі – менавіта такраспачалася дэманстрацыя стужак.
Мерапрыемства ладзіцца аматарскім абьяднаннем вывучэння японскай культуры "ГЕНШЫКЕН" разам з "Гродна кінавідэапракатам". Фэстпраходзіць з 26-га лістапада да 1 снежня ў малой зале Гродзенскага кінатэатра "Кастрычнік". Мясцовыя аматары японскага кіно рыхтавалі яго на працягу года: займаліся перакладам анімацыі, удакладнялі даты правядзення, рыхтавалі дамовы з аддзелам культуры гарвыканкама. Кінатэатар пайшоў на супрацоўніцтва з маладзёнамі і прадае квіткі на мерапрыемства па зусім нізкім коштам - 1000-1500 рублёў. Наталля Волкава з клуба "ГЕНШЫКЕН" кажа, што ім ужо паступіла некалькі прапановаў з мінскіх кінатэатраў, каб правесці падобны фэст у іх.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"! (5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім. (7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць