Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Гасцінна сустрэлі гродзенцы выступленне літоўскага ансамблю песні і танца “Летува”у мінулую пятніцу. Зала філармоніі, дзе адбывалася імпрэза, ледзь умясціў гледачоў. Канцэрт быў прысвечаны 15-годдзю дыпламатычных адносін паміж Літвой і Беларуссю. За дзень да гэтага літоўскі калектыў выступіў у Мінску.
Ансамбль падрыхтаваў для гродзенскай публікі арыгінальную і насычаную праграму. Старжытная Летува паўставала ва ўяўленні гледачоў на фоне каларыту стылізаваных касцюмаў. Гістарычную частку выступлення працягнула выкананне музыкальных твораў розных рэгіёнаў Літвы. Жамайцкія песні-скарагаворкі, гумарыстычныя песні, “Аукштайцкія кадрылі” дапаўняліся выдатнымі пастаноўкамі народных літоўскіх танцаў. Авацыі выклікаліакрабатычныя элементы, якія выконваліся на высокім узроўні харэаграфічнага мастацтва. Зала грымела ў захапленні, калі адна з глядачак пацалавала аднаго з літоўскіх танцораў.
Кіраўнік ансамбля Гедрюс Свілайніс напрыканцы канцэрту падзякаваў гледачам за цёплыпрыём і адзначыў, што гродзенская публіка лепшая ў свеце. Гучалі падзякі арганізатарам канцэрту, сярод якіх называліся мэр Гродна і генеральны консул Літвы. Афіцыйная частка развітвання была перарвана незвычайным дзеяннем. На сцэне з’явілася даволі сталага ўзросту глядачка, якая некалькі разоў пакланілася ўдзельнікам ансамблю і нешта гаварыла. Гледачы з зала не зразумелі яе слоў з-за агульнага шуму, а на тварах літоўцаў можна было заўважыць некаторую збянтэжанасць, напэўна, яны не зусім разумелі па-руску. Затым глядачка прынесла ў падарунак музыкантам вялікі пакунак з цукеркамі. На гэтай сентыментальнай нотцы госці запэўнілі, што іх прыезд у Гродна не апошні.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць