Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Пытанне аб узвядзенні помніка канцлеру ВКЛ, слонімскаму старасце Льву Сапегу (1557—1633) вырашалася ўжо не першы год. І вось нарэшце стала вядома, што ўжо ў жніўні помнік займе сваё месца на галоўнай гарадской плошчы, якая дагэтуль нечаму носіць імя Леніна.
Праект помніка нарадзіўся каля 15 гадоў таму і распрацоўваў яго знакаміты беларускі скульптар, да таго ж наш зямляк (родам з вёскі Чамяры Слонімскага раёна) Іван Міско. Але толькі цяпер працу давялі да ладу.
Па словах Іван Акімавіча помнік выглядае наступным чынам: вялікі канцлер у роздумах сядзіць у сваім крэсле. Правая рука ляжыць на кнізе (таму што ён быў дыпламатам і пісьменнікам), а левая абапіраецца на рыцарскі шлем (канцлер быў яшчэ і воінам). І дапаўняе кампазіцыю верны сябра — сабака, які ляжыць у ног Льва Сапегі.
Вартасць гэтага манумента састаўляе каля 30 млн. бел. руб. Гэта, дарэчы, першая праца Івана Міско на малой радзіме, на Слонімшчыне, і таму адносіны да яго адпаведныя.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-04-0508:44:37 супер!