падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Ад сёння на хвалі 98,4 гарадзенцы могуць слухаць "Альфа Радыё".

20.11.2008 г.
Здзівіць гарадзенскую публіку новай складанай аўтарскай праграмай збіраюцца музыкі з Stop Time Band.

20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

астатнія навіны >>>

КАСЭТА, ЗНОЙДЗЕНАЯ Ў ЦЭНТРАЛ-ПАРКУ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Аляксей ШОТА   
20.03.2008 г.

 Cloverfield, які ў наш пракат трапіў пад назвай «Монстро», дасць вам адчуванне прысутнасці ў самым цэнтры жахлівай і незразумелай катастрофы. Але фільм зусім не аб гэтым. 

Фільм, як банальна гэта не гучыць, аб каханні, аб сяброўстве, агулам аб міжчалавечых адносінах. А нападзенне пачвары на Манхэтэн гэта толькі дэкарацыі. Гэта сцэна на якой могуць зайграць усімі сваімі адценнямі чалавечыя пачуцці. І, здавалася, гралі б яны як у першых хвілінах стужкі – няспешна і так па-жыццёвым. Але толькі цяжкае выпрабаванне адкрые нам усю глыбіню эмоцый, у тым ліку нашых. Для гэтага аўтар праекту «пазычыў» у якасці катастрофы сюжэт з Гадзілы (мясцовы монстр, праўда, значна жахлівейшы). Заадно і паказаў наватарскі для фільмаў-катастрофаў метад. Пабушаваўшы ў Сеціве, я  знайшоў цэлую «міталёгію» фільмавай пачвары, але ня будзем пра яе ўзгадваць – усё, што адбываецца па-за прыгодамі галоўных герояў наогул ня важна. Можна ствараць розныя канцэпцыі таго адкуль узялася пачвара, як гэта робяць аматары стужкі, можна шукаць схаваныя пасланьні, намагацца разгадаць загадку Кловэрфілда (калі яна наогул ёсць). Толькі навошта? Лепш проста атрымаць асалоду ад прагляду.

Лічу неабходным папярэдзіць, што ўвесь фільм выглядае так, быццам бы зняты адным з герояў на ручную лічбавую камэру. То бок, экран увесь час трасецца, што пачаткова можа выклікаць праблемы ва ўспрыманні. Гэткі спосаб паказу выклікае лёгкія асацыяцыі з рухам Догма, распачатым Ларсам фон Трайерам. І праўда, у той ці іншай ступені прысутнічаюць асноўныя элемэнты: непрафэсійныя акторы, здымкі «з рукі», дзеянне адбываецца толькі тут і цяпер, няма гуку дададзенага пасля, найважнейшыя ёсць эмоцыі герояў. Аднак разглядаемая стужка не з’яўляецца Догмай, Монстра – камэрцыйны праект, але зусім новага фармату. Зорка тут толькі адна – стваральнік фільму Джэфры Абрамс, аўтар культавага Lost (Застацца жывым), акторы ж усе малавядомыя.

Ня гледзячы на невялікі па сённяшніх мерках бюджэт у 30 млн і спосаб паказу, ў выніку якога ад пачатку да канца мы бачым яшчэ менш чым героі стужкі, Clovefield дзівіць размахам. Яго нельга глядзець інакш як у кінатэатры, у тым ліку і дзеля гуку (які рык у гэтай пякельнай жывёліны!). Чаму такі фільм ідзе ў Кастрычніку не ў вялікай залі, а ў сярэдняй, для мяне засталося загадкай.

І дзве парады на канец. Будзьце ўважлівымі падчас прагляду: недзе ў сярэдзіне фільма можна сустрэць пуэртарыканца-беларуса, а пасля фінальных тытраў можна пабачыць яшчэ нешта...

Вынік: калі вы, як і я, цэніце цэльныя, закончаныя гісторыі (якое арганічнае тут заканчэнне!) і любіце экспурымунты, то вы не пашкадуеце часу, прысвечанага Cloverfield.

Удзельнічаў у знішчэньні Манхэттана Аляксей ШОТА

 

Каментарыi 

  1. #4 MShmel
    2008-03-2202:01:19 ыыы, я ўсё жыцьцё так чытаў прозьвішча Ларса))
    ну, я ведаю, што параўнаў даволі розныя рэчы, але ж шмат у чым Кловэрфільд падыходзіць, вось у мяне і ўзьніклі асацыяцыі

    а аўтар я хутчэй стары-новы))
  2. #3 Дзед-кiнавед
    2008-03-2121:29:42 Нарашце новы аутар!!!
    А чаму гэта Ларс фон Трыер стау Ларс фон Траерам-не здеквайцеся над мэтрам аутар!!!И параунаннi з Догмай лiчу няуместнымi- скарэй трэба парауноваць з Вядзьмаркай Блэр!!!!!
  3. #2 MShmel
    2008-03-2101:24:28 Я сам пасьля тытраў ня бачыў нічога, бо зваліў)), толькі прачытаў у нэце, што нешта ёсьць і вырашыў папярэдзіць.
    Кажуць, што там пасьля тытраў голас 'help us', а калі слухаць наадварот, то атрымліваецца 'It's still alive'. (Ктулху ЖЫВЫ!!!)
    Так, я ведаю, што ў кінатэатры не паслухаеш ззаду наперад)
    Яшчэ ў апошняй сцэне на Коні Айлэнд можна ўбачыць нешта падаючае ў акіян - кажуць, што гэта спутнік, які зваліўся і разбудзіў Монстро.
  4. #1 кнопыч
    2008-03-2022:41:32 ну по поваду малого зала - наверно так даже лучше, есть версия что это из за бюджэта фильма.
    да, согласен беларус который "страциу сябру" улыбнул.
    а что там в конце? когда включают свет ничего не видно

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY