| МУЗЕЙНАЯ ГАСЦЁЎНЯ З НАПАЛЕОНАМ ОРДАЙ |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 29.11.2007 г. | |
|
У гэтым годзе ва ўсім свеце святкуецца 200-годдзе з дня яго нараджэння. ЮНЭСКА уключыла гэтую падзею ў каляндар памятных дат на 2007 год. Пад час вечарыны гучалі Паланез №2, прысвечаны Шапэну, 3 вальсы Напалеона Орды, мазурка “Успаміны аб юнацтве”, два накцюрны Шапэна. Яны былі падрыхтаваны і выкананы студэнткамі філіяла кафедры Акадэміі музыкі пры Гродзенскім дзяржаўным музычным вучылішчы Янцэвіч Ганнай, Сарокінай Таццянай, Пясецкай Таццянай і Садоўскай Вольгай. У тэатральнай пастаноўцы допыта Напалеона Орды падчас знаходжання ў Гродзенскай турме ўдзельнічалі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага коледжа мастацтваў Юргелянец Руслан і Копаць Андрэй. Сцэнар мерапрыемства быў распрацаваны загадчыкам навукова-асветніцкага аддзела Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Марынай Канстанцінаўнай Сяліцкай. У рэалізацыі сцэнара на практыцы ёй дапамагалі навуковыя супрацоўнікі А. І .Плюна і В.У. Макарчук. У наступным годзе “музейная гасцёўня” мяркуе правесці яшчэ тры мерапрыемствы. Гістарычная даведка Напалеон Орда нарадзіўся 11.02.1807 года ў мястэчку Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (сучасны Іваноўскі раён Брэсцкай вобласці). Бацька назваў яго ў гонар французскага імператара. Маці была таленавітай піяністкай і яе любоў да музыкі перадалася сыну. Навучаўся ў ленскім універсітэце на фізіка-матэматычным факультэце. Але за ўдзел у таварыстве “Заране” выключаны з чацвертага курса і арыштаваны. Пасля 15 месяцаў заключэння з кляймом “палітычны зняволены” вярнуўся ў родныя Варацэвічы. Удзельнік паўстання 1830-1831 гг. Капітан кавалерыі. За мужнасць узнагароджаны залатым крыжам Польшчы “Virtuti Militari”. Пасля паражэння паўстання пакінуў Радзіму і накіраваўся на эміграцыю. У верасні 1833 года прыбыў у Парыж, дзе пражыў 13 гадоў. Браў урокі жывапісу ў Пьера Жэрара, майстра архітэктурнага пейзажа. Пэўны час быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы. У сталіцы Францыі выдаў зборнік сваіх музычных твораў і напісаў граматыку польскай мовы для французаў. У 1840 годзе пачынае працу над першай серыяй карцін. Пасля аб’яўлення амністыі ўдзельнікам паўстання ў 1856 годзе вяртаецца на Радзіму. Праз дзесяць гадоў арыштаваны па падазрэнні прыналежнасці да падзей 1863-1864 гг. Пасля Кобрынскай турмы патрапіў у турму Гродзенскую. Менавіта допыт мастака ў Гродзенскай турме на аснове архіўных дакументаў быў пастаўлены падчас вечарыны ў Новым замку. Па рашэнні суда сасланы ў аддаленыя губерні Расійскай імперыі. Але прыгавор быў адменены пры дапамозе пасла Францыі і жонкі Напалеона Орды Ірэн Пагле.Памёр мастак ў 1883 годзе ў Варшаве. Пахаваны ў фамільным склепе ў Янаве (Іванава Брэсцкай вобласці).Пасля сябе Напалеон Орда пакінуў нашчадкам каля 1150 малюнкаў і акварэляў, сярод якіх вылучаюцца 40 гродзенскіх малюнкаў. Падрыхтаваў Васіль ГЕРАСІМЧЫК |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|



Музыка Напалеона Орды і Шапэна, стылізаванае тэатральнае прадстаўленне допыту Напалеона Орды







