Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.
Канцэрт беларускіх і польскіх музыкаў адбудзецца 27 студзеня ў гарадзенскім кінатэатры “Космас”. Удзельнікі канцэрта збіраюцца таксама ўшанаваць памяць пра Вітэка Куртыку – ўдарніка польскага гурта DECAPITATED (на здымку), які загінуў летась па дарозе на гастролі ў Беларусь.
Удзел у канцэрце зьбіраюцца браць гарадзенскія гуртыDEATHBRINGER і AVADON, мінскія POSTHUMOUSBLASPHEMER і SEVENDAILYSINS, гомельская каманда THELEMA, а таксама польскіSOULSNATCHER.
Польскі гурт DECAPITATED патрапіў у аварыю недалёка ад расейска-беларускай мяжы па дарозе на канцэрт у Гомель 29 кастрычніка мінулага года. Witold "Vitek" Kieltyka (23 гады) памёр ад атрыманых траўмаў у расейскім шпіталі. Канцэрт мае пачацца а 17-й гадзіне. Кошт квітка – 10 000.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"! (5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім. (7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць