| Найглыбейшае сонца і Стук сэрца зышліся на адной сцэне ў Гародні |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 31.01.2008 г. | |
|
Канцэртам Атмараві і Сяргея Пукста ў Гародні 24 студзеня распачалася серыя музычных вечарын у ліцэі №1. Атмараві (у перакладзе азначае Найглыбейшае сонца) выступаў у Гародні ўжо не першы раз, а вось Пукст (Стук сэрца) граў тут упершыню. Пасля канцэрту я паразмаўляла з абодвума выканаўцамі.
- Не. Яго мне даў мой духоўны гуру. - Яно адлюстроўвае твой унутраны свет? - Я пра гэта не думаў. Для мяне гэта інструмент, які дазваляе парваць са сваім мінулым, якое было савецкае, беларускае, якое заўгодна і пачаць жыць наноў. - Ты атрымліваеш задавальненне ад канцэртаў - кватэрнікаў? - У музыцы я шукаю не задавальнення, а спосаб рэалізаваць свой патэнцыял. Гэта з задавальненнем рэдка бывае звязана. - А што ты шукаеш у жыцці? - У жыцці тое ж самае. - А ў каханні? - Я не ведаю, што такое каханне. Я імкнуся не паддавацца эмоцыям, бо жадаю быць вольным чалавекам. - Ты маеш дэвіз жыцця? - Старацца быць тут і зараз - Як ты называеш стыль сваёй музыкі? - Эзатэрычны рок. - Што гэта для цябе значыць? - Эзатэрычны рок для мяне значыць, што тое, што я іграю, служыць для мяне інструментам медытацыі, метадам трансфармацыі маёй істоты. - Ты быў у Індыі. Што цябе там уразіла? - Самае галоўнае ў Індыі, гэта тое, што там зусім іншае асяроддзе, абсалютна адрознае ад той культуры, якую я ведаю, а гэта савецкая культура і заходняя. Індыя вельмі багатая сваімі духоўнымі традыцыямі. Там у людзей ёсць разуменне, што такое духоўнасць і навошта гэта трэба. - Ты шмат падарожнічаеш, быў на Захадзе. Як ты лічаш, чым адрозніваецца Захад ад Беларусі? - Захад адрозніваецца тым, што там вельмі ярка выяўлена індывідуальная свядомасць. Чалавек не баіцца быць самім сабой, дбаць пра свае інтарэсы. Не баіцца самому сабе прызнацца, што яго інтарэсы могуць быць адрозным ад інтарэсаў большасці. У Савецкім Саюзе і ў Беларусі, у тым ліку, праблема ў тым, што людзі вельмі рэдка бачаць сябе як асобу, часцей - як частку групы, народнасці, нацыянальнасці. Гэта значыць, калектыўная ідэнтычнасць пераважае над ідэнтычнасцю індывідуальнай, у гэтым галоўнае адрозненне. - «Чартапалох» - гэта песня пра цябе? - У нейкім сэнсе пра мяне. Яна як бы апісвае, як я сябе адчуваю, гэта значыць у прынцыпе гэта алегорыя на чалавека мастацтва. Чалавек мастацтва часта бачыцца як марны. Гэта значыць, чартапалох – расліна, з якой нічога нельга зрабіць. - Сэкс для цябе - гэта што? - Сэкс для мяне гэта таксама інструмент для медытацыі, для трансфармацыі маёй істоты. У прынцыпе сэкс і музыка для мяне вельмі падобныя, розніца ў дзеяннях. Гэта значыць, музыка гэта творчасць (трошкі разважае і кажа), у сэксе таксама прысутнічае творчасць. Але мне падабаецца і тое і іншае, я вар'ірую. - Раскажы пра свае далейшыя планы. - Я не думаю пра будучыню, імкнуся далей, чым на тыдзень наперад не думаць. Планую канцэрт у Пецярбурзе 3 лютага ў клубе «Манхэтэн». Гэта для мяне вельмі важная падзея, бог эта мой першы сольны канцерт у гэтым горадзе. Потым 7 лютага канцэрт у Мінску. 10 лютага - раблю вечарыну з удзелам «Бардо» з Масквы. - Як табе сённяшні канцэрт? -Сёння быў добры канцэрт. Мінус толькі ў тым, што не відаць людзей, далёка вельмі яны сядзелі. Адчуваеш сябе дастаткова адзінока на сцэне. Мне гэтага недастаткова, не хапае сувязі з гледачом.
- Дзе карэнні твайго прозвішча? Яно габрэйскія? - Не, не габрэйскія (смяецца), у мяне латышскае прозвішча. Яно перакладаецца як «Стук сэрца». - На сцэне ты вельмі эпатажны, дзівосны, а ў паўсядзённым жыцці? - Я чалавек у цэлым вельмі лёгкі па жыцці. Мяне ў музыцы заўсёды цікавіць дзіўнае, незвычайнае, наяўнасць логікі кампазітара. Ну, зараз мяне трохі «панясе». Я лічу, што Вівальдзі і Максім (расійская спявачка) - гэтая адна і тая ж з'ява, аднаго парадку (паказвае). Секвенцыя, найпрасцейшая рэч, адна скрыпка. Поп-музыка такая ж, толькі ў XVII стагоддзі, Вівальдзі, здаецца, жыў у той час. Мне не цікава ні першае, ні другое. Я разумею, што кагосьці проста крыўджу. Ну, а вось, напрыклад, у Пракофьева ёсць унікальный твор (паказвае), яшчэ нейкія хады, па якіх пазнаецца ён практычна з двух нотаў. Вось гэта выдатна, ў мяне слёзы заўсёды наварочваюцца, калі я слухаю такую музыку. Мяне заўсёды здзіўляў Генадзь Глаткоў, як кампазітар. Вось ён, здавалася б, піша музыку звычайную: «Я на солнышке лежу»- гэта па-свойму рэч выбітная, зробленая так, як трэба было зрабіць. Гутарыла Ганка Навумовіч |
| « Папярэд. |
|---|















