| НАСТУПНЫ ПРЫПЫНАК – ГРОДНА |
|
|
| Піша Ганка НАВУМОВІЧ | |
| 08.05.2008 г. | |
|
На мінулым тыдні ў канцэртнай залі Філармоніі адбыўся выступ маскоўскай каманды КВЗ «Станцыя спартыўная». Зала была запоўнена менш, чым на палову. Але каманда не расчаравалася, а Дзіма, удзельнік каманды, сказаў вось як: «Зразумела, арганізатарам гэта не вельмі зручна. Але як для нас, галоўнае, каб было проста весела». Прапануем вашай увазе адказы ўдзельніка «Станцыі» на пытанні ТС... ТС: Ці ёсць асаблівасць беларускага гумару, і ў чым яна? Дзіма: Моцнай спецыфікі няма, весяляць звычайныя рэчы, але ёсць такія рэчы, якія моцна трывожаць, турбуюць (далей гаворыць шэптам), напрыклад, як ... Рыгоравіч. Гэта само па сабе выклікае смех. ТС: Чым адрозніваецца беларускі КВЗшнік ад іншых? Дзіма: (смяецца) Ён лепш, смяшнее. Калі ўзяць усе каманды, то для мяне вельмі культавыя і вядомыя – гэта ЧП і БДУ. Яны вельмі «крутыя». ТС: Як вы ставіцеся да жартаў на палітчныя тэмы? Дзіма: Не вельмі люблю. Нам падабаецца такі гумар, як жартуюць «Уральскія пяльмені», жыццёвыя рэчы, проста нейкія вясёлыя акторскія замалёўкі, эцюды. Гумар аб жыцці, з якім сутыкаецца кожны чалавек. ТС: Вашы жарты праходзяць нейкую рэдактуру? Дзіма: Вядома ж мы праходзім рэдактуру, і некаторыя рэчы не трапляюць на выступ. Проста таму, што… ну нельга жартаваць на гэтую тэму. Ёсць тэмы забароненыя. ТС: І якія гэта тэмы!? Дзіма: Было такое, што забаранялі жартаваць пра Пуціна (на момант спыняецца)… ну, не магу гаварыць, проста гэта будзе не этычна з майго боку. А вось, напрыклад, Comedy Club, – малайцы, нічога наогул не баяцца, ім нічога не страшна. ТС: Чым адрозніваецца сённяшні КВЗ ад ранейшага? Дзіма: Раней у КВЗ больш дазвалялі жартаваць, там і тэмы былі жорсткія. Зараз абмяжоўваюць моцна па тэмах. ТС: Як вы ставіцеся да Comedy Club? Дзіма: Файныя хлопцы! Але Comedy Club і КВЗ – гэта розныя фарматы, і разлічаныя на розных людей, розныя аўдыторыі. ТС: А якая аудыторыя ў Comedy Club? Дзіма: Гэта пафасныя, прасунутыя людзі, там усякія «гапочки», якія ў дварах у вас на Фолюшы жывуць (адзначае гэты район, як небяспечны, так яму сказалі ў залі). ТС: А калі вам рэжуць жарт, то вы як рэагуеце? Дзіма: Мы ў праве яго абараняць, казаць, што ён нам вельмі падабаецца, і што ён вельмі добры, тады паказваем яго Аляксандру Васільевічу. А далей, як атрымаецца. Як ён скажа: альбо «так» альбо «не». ТС: Ці часта вы змагаецеся за свае жарты? Дзіма: Не вельмі часта, таму што калі ты прыдумляеш, ты «закапваешся» ў гэта з галавой, ты ужо нічога не разумееш – весела гэта, ці не. А дырэктары глядзяць і гавораць: «Не, хлопцы, гэта нявесела». Мы: «Ну, можа быць, так зрабіць?». У адказ: «Ну вось, калі так зробіце, то будзе весела». Яны, насамрэч, дапамагаюць. Яны, як санітары лесу: хворыя і нясмешныя жарты з'ядаюць (смяецца). ТС: Вы жарты пішаце разам або кожны сам па сабе? Дзіма: Вядома, разам! Кожны, асобна дома, штосьці другое робіць – есць, гуляе, адпачывае. ТС: Кар'ера КВЗшніка перашкаджае асабістаму жыццю? Дзіма: Да. Вось бачыце, ў нас усе халастыя. Жах, пакутуем вельмі моцна. ТС: Чым прыцягнуў вас КВЗ. Дзіма: Ды проста ў дзяцінстве глядзеў тэлевізар: «Вау, як крута там дзядзькі жартуюць». Потым у сваім інстытуце знайшоў людзей. «Давайце паспрабуем!» Пачалі спрабаваць, потым пайшло-паехала. ТС: Як вам сённяшнія гледачы ў залі? Дзіма: Вы – добрыя. Ну, сапраўды. Калі гледачы прыйшлі, значыць яны жадаюць нешта ўбачыць. І гэта нам па кайфе. «Гэй, дружбакі, мы зараз для вас будзем весяліцца, паказваць што-небудзь». Усе разам, па-сямейнаму. ТС: Вы моцна расчараваныя, што прайгралі ў Вышэйшай лізе? Дзіма: Так, моцна. Самі на сабе. Не адказна падышлі да падрыхтоўкі. Памыліліся з выбарам тэмы. Бывае такое: купіў кофтачку прыйшоў дахаты памераў, а яна табе не падабаецца. З гэтай серыі. Прыдумаў, а ўжо перарабляць няма калі. ТС: Як вы думаеце, хто фаварыт у 2008 годзе? Дзіма: Мне здаецца, што зараз складана нешта казаць, але ў прынцыпе, гэта «Піраміда», а яшчэ «Фёдар Дзвіняцін», цёмны конік, што там яны ў наступны раз прыдумаюць… ТС: А як вам гэтая каманда? Дзіма: Мне падабаецца. ТС: Што скажаце сваім прыхільнікам? Дзіма: Я магу сказаць, каб яны былі малайчынкамі, вучыліся на 5 (тут яму падказваюць, што на 10)… на 10. Елі больш яблыкаў, суніц. Займаліся раніцай зарадкай. Сэксу пабольш, гэта пажаданне тым, каму ужо за 18. Вам дарэчы колькі гадоў? ТС: Сярэдні ўзрост ТС – каля 20-ці. Дзіма: Вы ў гэтую катэгорыю таксама трапляеце. Бадзёрасці, «шэдэўральнасці», поспехаў, «смачнасці». ТС: А вы самі ядзіце суніцы, займаецеся зарадкай?.. Дзіма: Ну вядома, з задавальненнем. Паглядзіце на мяне як я выглядаю. ТС: Вы перапісваецеся па Інтэрнэце з прыхільнікамі? Дзіма: Ну, я часам у аднакласнікі заходжу. На сайт заходжу. Я проста больш люблю мець зносіны ў жывую, як з вамі, калі чалавека бачыш, калі можаш дакрануцца да шчочкаў, за носік патузаць. Пытала Ганка НАВУМОВІЧ |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












