| НЕБЯСПЕЧНА ДЛЯ ЖЫЦЦЯ |
|
|
| Піша Наталія АСТРОЎСКАЯ | |
| 31.07.2008 г. | |
|
Раскажыце пра гісторыю стварэння вашага гурта.
У каго-нібудзь з гурта ёсць музычная адукацыя? Віця: Не. Але наш шаноўны басіст пяе ў царкоўным хоры, а барабаншчык не давучыўся ў музычнай школе. Які стыль вы граеце і чаму? Сяргей: У нас няма аднаго вызначанага стылю. Перш за ўсе мы іграем тое, што нам падабаецца. А калі казаць увогуле то, мабыць, усё, што звязана з core: hard-core, punk-core, rap-core. Хто піша тэксты песен? Яўген: Песні піша вакаліст, а музыку гітарыст. Зараз з упэўненасцю сказаць цяжка, але нашых уласных песен прыкладна на два альбомы хопіць.
Віця: Ёсць песні пра жыцце, ёсць пра каханне, ёсць пра палітыку. Рызынкай нашых песен з’яўляецца тое, што музыка вельмі пазітыўная, а ў словах закладзены глыбокі сэнс. Яшчэ ў нас ёсць песні сацыяльнага характару. Вось, напрыклад, нядаўна я пачуў гісторыю пра двух бездагляднікаў, гэта і лягло ў аснову песні «Лёха і Вова». Увогуле ўсе нашыя песні напісаны пад уладай эмоцый, розніца паміж песнямі толькі ў тым, што некаторыя напісаны пад станоўчымі эмоцыямі, а другія не. На жаль, большасць беларускіх гуртоў, у тым ліку і гарадзенскіх, піша песні на рускай мове, а ў вас як на беларускай, так і на рускай мове? Віця: Калі прыходзіць натхненне, ты не думаеш на якой мове табе пісаць, ты проста пішаш. Аляксей: Прыкладна палова нашых песен на беларускай мове, а палова на рускай. У нас яшчэ ёсць песня на нямецкай мове”Sprechen Sie Deutsch?” Размаўляеце па-нямецку?..
Аляксей: Калі браць былы склад, то гэта было вельмі даўно. Цэлых дзесяць год прайшло! Самае першае выступленне было ў Зарыцы, на свежым паветры, каля Нёмана. Помню толькі, што з намі тады яшчэ Devition выступалі… Яўген: Першае выступленне новага складу было ў Stop line на фэстывале «Тры шурупы». Яно было вельмі ўдалае. Мы тады выйгралі скрыню піва. Сяргей: Нас запрасілі на гэты канцэрт, і мы выступалі апошнімі. А ў гэты час у другім зале паралельна з намі выступаў гурт «ТТ-34», heard liner-ы канцэрту. Канешне, шмат людзей пайшло на іх выступленне, але і мы трымалі натоўп. За гэта нам і спрэзентавалі скрыню піва. Віця: Самае галоўнае ўражанне, якое засталося пасля канцэрту, гэта тое, што побач з намі знаходзіліся людзі. Было бачна як яны зараджаюцца пазітывам ад нашага спеву. Як часта зараз вы выступаеце? Віця: Зараз на канцэртах няма пэўна накіраванай тэмы, а мы ахопліваем вялікую колькасць людзей: у нас розныя тэмы песен, пачынаючы ад павольных песен і заканчваючы слэмавымі спевамі, якія трымаюць усю залу. А калі мы на якімсьці канцэрце, павінны адыгрываць нейкую частку нашых песен, якія менавіта адной тэмы і рытму, а мы так не жадаем: хочацца выконваць усе і адразу. Можа справа ў тым, што гурт не такі папулярны як раней? Аляксей: Цяжка сказаць, у вызначаных колах нас ведаюць, але і шмат людзей думаюць, што мы распаліся, ну а мы жывем і квітнеем. У нас усё добра. Калі апошні раз вы выступалі? Сяргей: Вясной, у Палацы тэкстыльшчыкаў. Нас запрасілі ў якасьці rap-core гурта. Мы тады добра адыгралі, прыемна, што нас яшчэ памятаюць. Віця: Хто нас пачуў хоць раз, той запомніць назаўжды. А ці ёсць розніца паміж самымі першымі вашымі спевамі і тым, што вы іграеце цяпер? Аляксей: Розніца есць. На шчасце, у лепшы бок. Мы пасталелі. Зараз з’явілася больш песен сацыяльнага характару, аб праблемах моладзі, а раней мы спявалі пра каханне, пра дыскатэкі, пра гопнікаў. Зараз гэтых песен менш, але і яны засталіся. Канкурэнцыя паміж гарадзенскімі гуртамі існуе? Віця: А што гэта такое (усміхаецца)? На сцэне не бывае канкурэнцыі. Канкурэнцыя бывае ў шоў-бізнасе, а ў нас, калі так разабрацца, сцэна лічыцца падпольнай. Большасць гарадзенцаў не зразумеюць яе: на канцэрты ходзяць тыя людзі, што хадзілі і дзесяць год назад. Аляксей: Не, канкурэнцыі няма. Усе гурты – гэта браты, браты па сцэне. І нават наадварот на канцэртах гурты дапамагаюць адзін аднаму: падзеляцца гітарай ці шнурамі. Мы заўжды дапамагаем і нам дапамагаюць. Гэта нават не абмяркоўваецца. Ну, канешне, ёсць і такія (я не буду казаць – хто), што не дадуць нават гітары, скажуць што шмат каштуе і нікому не дадуць. На сцэне, як і ў жыцці: есць нармальныя разумеючыя людзі, а ёсць і эгаісты. Што б вы жадалі змяніць ў існуючай гарадзенскай музыкальнай сістэме? Яўген: Арганізацыю канцэртаў. Па-першае, каб іх было болей, па-другое, каб лепей інфармавалі людзей, па-трэцяе, каб больш рушылі наперад маладыя гурты, трэба даць ім шлях, шлях наперад. Трэба каб усе ішло па зладжанай сістэме: больш канцэртаў і інфармавання пра іх → больш людзей прыходзіць → больш пазнаюць пра новыя гурты. А што наконт кошту білетаў? Сяргей: Зараз уваход каштуе ў сярэднім дзесяць тысяч рублёў. Лічу гэта не дарагім таму, што на дыскатэках людзі плоцяць больш. Арганізатары канцэрту шмат плоцяць за арэнду памяшкання, за апаратуру. Калі разглядаць з другога боку, то калі чалавек ідзе на такі канцэрт, ён жа не ведае, спадабаецца яму ці не. Не кожнаму хочацца выкідваць грошы на паветра. А вам плацяць за канцэрты? Аляксей: Не, ніколі не плацілі. Толькі аднойчы быў такі выпадак – у 2001 годзе дзесяць тысяч за добрае выступленне заплаціў арганізатар канцэрту са сваёй кішэні. На той час гэта былі вялікія грошы, мы іх выдаткавалі на піва. Акрамя свайго гурта, хто-небудзь яшчэ ў іншым калектыве выступае? Аляксей: Не. Я ненавіджу гэтага. Калі ёсць склад – іграй у сваім складзе. Ты павінен быць ў ім і душой і целам. Нават наш барабаншчык, у яго есць свае песні, але ён нясе ўсё у наш гурт, і сам іграе пад маркай О.Д.Ж. А не баіцеся, што хто-небудзь з вас пакіне гурт? Віця: Ніхто не зыйдзе. Мы адзін да аднога прызвычаіліся, і не ўяўляем наш гурт без каго-небудзь з нас. Такое пытанне нават не паўстае. Як О.Д.Ж. існавала, так і будзе існаваць такім жа складам. Акрамя музыкі ў вас есць якія-небудзь яшчэ захапленні? Сяргей: Футбол. Усім гуртом ходзім на гульні і балеем за нашу каманду «Нёман». А калі яна выйдзе на больш высокі ўзровень, то мы абавязкова напішам і прысвецім ёй твор. А што б вы маглі пажадаць маладым, пачынаючым гуртам? Яўген: Верыць у сябе, у свае сілы. Хлопцы, мы яшчэ ў вашай лічбе. Нам яшчэ расці і расці. У добры шлях вам на ўсе сцэны Беларусі. Калі ў вас есць такая магчымасць заявіць пра сябе на сцэне, то не саромейцеся, уперад, і ў вас усё атрымаецца. Чаму вы лічыце сябе маладым гуртом? Віця: Лепей быць заўседы маладымі і ніколі не сталець. Як вы адсвяткавалі свае 10-годзе? Аляксей: Яшчэ не святкавалі. А адсвяткуем тым, што запішам у кастрычніку альбом з лепшымі нашымі песнямі. Назва альбома пакуль што будзе сакрэтам, даведаецеся ў кастрычніку. Наталія АСТРОЎСКАЯ Фота аўтара |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|


















Каментарыi
2008-08-0623:19:27 Калi альбом запiшыце на добрым абсталяваннi? Вы лепшыя!!!!!!!! Сябар П.
2008-08-0222:49:36 Супер! Дзякуй за надрукаванне артыкула) [стваральнiк гурта Хрю)))]