Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Бягучы год – знакавы для беларускай гісторыі: мы святкуем 90-годдзе абвяшчэння БНР, 170 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 145 гадавіну з пачатку народна-вызваленчага паўстання пад яго кіраўніцтвам. Менавіта гэтым важнейшым падзеям і быў прысвечаны сумесны канцэрт менскага гурта “Рэха” і гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча. Імпрэзай пачалася кампанія “Год Незалежнасці – 2008”, арганізатары якой – рух “За Свабоду” і “Малады Фронт”.
Ужо за паўгадзіны да выступлення каля памяшкання АГП можна было назіраць даволі вялікую колькасць жадаючых патрапіць на канцэрт. Гурт “Рэха” якраз заканчваў рэпетыцыю. Знаўцы акрэсліваюць іх стыль як фолк-рок, фані-фолк, камерна-акустычная музыка.Аднак для тых, хто ўпершыню слухае гэты гурт, вызначэнне яго музычнага кірунку не так і важна. Здзіўляе іншае: саліст Андрэй Такіндангхаця і цемнаскуры, а спявае па-беларуску зусім без акцэнта!Студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва,Андрэй піша вершы і музыку, займаецца жывапісам, ён адзін са стваральнікаў гурту.Чамуж ўсётакі “Рэха”? Як гаворыць Андрэй, “гэта такая нейтральная назва, пад якой можна рабіць музычныя экспэрымэнты. Мы ў “Рэху” хацелі рабіць у музыцы нешта непрадказальнае нават для саміх удзельнікаў і вольна пачувацца ў творчым жыцці”.
Склад гурта класічны: сола-гітара, бас, барабаны,вакал ў асобах Арыны Лісецкайі Андрэя Такіданга. Арыгінальнасць надае чароўнае гучанне скрыпкі і домры.
Песні душэўныя, часам крыху з іроніяй (“Трактар Беларусь” – пра незвычаўную “любоў” да нашай прамысловасці, “Няма дурняў” – гэта наконт студэнтаў і размеркавання).
Ёсць і лірыка: песня-прысвячэнне “Калыханка” напісана Арынай для сваёй маленькай дачкі якраз перад выбарамі 2006 г. Самая вядомая песня гурта – “Чэ Гевара” – трапіла на “Песні свабоды”. Адыграўшы больш за гадзіну і нават заспяваўшы “на біс”, гурт саступіў месца Віктару Шалкевічу.
Аматары бардаўскай песні з хваляваннем успрынялі яго вядомыя хіты “Хамская ўлада”, “Стары бальшак”, “Шалёная”, “Ганка – дзеўка з Пагулянкі” ды іншыя. Іронія, часам непрыхаваны сарказм у словах песень прымушаюць па-іншаму ацаніць сучаснасць, надаюць веры ў нашу свабоду.
Арганізатары імпрэзы жадаюць правесці серыю канцэртаў беларускіх гуртоў. Так што, чакаем новых выступленняў.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць