Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Экранізацыю непазбежна параўноўваюць з арыгіналам. “Залаты компас” да таго ж будуць параўноўваць з іншымі фэнтэзійнымі экранізацыямі! Тут вам і “Уладар кольцаў” і “Хронікі Нарніі” з “Гары Потэрам”. Аўтар артыкулу Філіпа Пулмана не чытаў, але пералічаныя вышэй кінастужкі бачыў...
Дзіцячы фільм за 150 мільёнаў нерублёў з удзелам Джэймса Крэйга (ці Дэніала Бонда – неўзабаве можна паблытаць) ад рэжысёра і прадзюсэра “Амерыканскага пірага” раскрываецікавы новымір, сасваёйперадгісторыяй, глыбінёй і маштабам, дзезалюдзьміўсюдыцягаеццазвярок–дэйман. Аматары тое ацэняць. Але для гэта досыць прачытаць кнігу, і можна абыйсцісябез прагляду экранізацыі. З кінематаграфічнага боку няма нічога такога, што не паказана ўжо ў тых жа “Уладары кольцаў” або “Гары Потэры”.
Акцёры яўна не напружваюцца, але на тое можна не звяртаць увагі, калі вам столькі ж гадоў, колькі галоўнай гераіне: непаслухмянаму дзяўчо Ліры Белакве. Спадабаецца і тое, што прынята называць спецэфектамі – нагадаю, бюджэт стужкі такі самы, як і ў “Беавульфа”. Паядынакмядзведзяў у брані, аднак,зусімнетаківідовішчны, як магло падацца парэкламе. Затое дэйман–Панцеляймон зачароўвае амаль адразу.
Канец фільму выклікае толькі адзін вокліч: “Папярэджваць трэба!”, бо кінастужка абрываецца на аптымістычна–ніякай ноце. Зразумела, што стваральнікі запрашаюць гледачоў на працяг, але я, хіба, не пайду!
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць