Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Менавіта пад такім назовам зусім нядаўна выйшла складанка знакамітага паэта і барда Эдуарда Акуліна. Дыск увайшоў у знакамітую серыю «Беларускі музычны архіў». Яго прэзентацыя адбылася ў дольнай зале чырвонага касцёлу, што ў Мінску.
Адкрыў вечар музычны выдавец Віталь Супрановіч: «Вось нарэшце ўбачыла свет складанка яшчэ аднаго нашага знакамітага барда. Песні, што змясціліся на гэтым дыску засталіся ў тым выглядзе, як былі запісаны шмат гадоў таму. Гэтыя запісы захавалі своеасаблівую атмасферу». Пасля такіх слоў на сцэну выйшаў герой вечара — Эдуард Акулін, які распачаў прэзентацыю дыска сваім знакамітым хітом «Мая Крывія».
Затым, павіншавала свайго сябра і калегу «залатая жрыца літаратуры” Вольга Іпатава.
Эдуард выканаў свае «Малітва», «Пагоня» і прачытаў некалькі вершаў.
Яго месца на сцэне змяніў «легенда беларускай бардаўскай песні» Алесь Камоцкі, які таксама парадаваў прысутных сваімі творамі.
Некалькі слоў крытыкі (аб’ектыўнай крытыкі) прагула з вуснаў муз-журналіста Анатоля Мяльгуя. Які, дарэчы, напісаў рэцэнзію (ці ўступнае слова) да вокладкі складанкі, параўнаўшы творчасць Эдуарда Акуліна з творчасцю Максіма Багдановіча. Сваімі вершамі і прысвячэннем працягнуў літаратурную вечарыну Леанід Дранько-Майсюк.
Пасля выступілі меней знакамітыя паэты і барды — сябры Эдуарда. Але, на жаль, па стану здароўя не змог прыйсці на гэтую творчую сустрэчу Ніл Гілевіч. Скончыўся вечар выступленнем Эдуарда Акуліна і выкананай на біс «Пагоняй». Людзі паціху выходзілі з зала, набывалі «Песьні Залатой Крывіі» (на якой змясцілася ажно 37 трэкаў), бралі аўтографы ў героя вечара. Акрылены, перапоўнены эмоцыямі і беларускай паэзіяй рушыў дадому і я.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць