падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

13.11.2008 г.
Выстава з такой назвай завітае хутка ў Гродна.

12.11.2008 г.
Справа наваполацкага студэнта Аляксея Трубкіна, ініцыяваная УКДБ па Гродзенскай вобласці, пакінута без разгляду.

12.11.2008 г.
Выстава “Jozef Pilsudski od zeslanca do Мarszalka” адкрылася 12 лістапада ў дворыку Генеральнага консульства Польшчы ў Гродна.

12.11.2008 г.
Бізнесмен, што адпачываў з сябрамі ў санаторыі “Азёрны” у 30-ці кіламетрах ад Гродна, меў пры сабе 900 000 расійскіх рублёў.

12.11.2008 г.
Штраф у 10 міліёнаў рублёў пагражае лідчуку, які незаконна займаўся валютным бізнесам.

астатнія навіны >>>

НЯМА ПРАРОКА Ў СВАЁЙ АЙЧЫНЕ… Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 5
ГоршаяЛепшая 
Піша Аляксей ШОТА   
28.08.2008 г.

Адзін з самых таямнічых гродзенскіх выканаўцаў – Пётр Гарадзенскі, ізноў не змог правесці канцэрт у родным горадзе. У эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту «Твайго Стыля» ён распавёў пра ўсе перашкоды ў арганізацыі канцэртаў, узгадаў гісторыю праекта і падзяліўся творчымі планамі.

Калі і як з’явіўся праект «Пётр Гарадзенскі»?

Ідэя паўстала ў жніўні 2007 года, калі я пазнаёміўся з гуртом StopTime. Мы з хлопцамі хутка пасябравалі, бо маем агульныя музычыя вартасці і ідэі. І я і яны былі тады ў творчым пошуку. Асноўная мэта нашага праекту – пошук новага гуку, таксама праз выконванне ўжо вядомых стыляў музыкі з новымі элементамі, праз пэўную дыялектыку, каверы. Мы адкрытыя на эксперыменты.

Сёння ў Беларусі на эстрадзе інфляцыя: колькасць выканаўцаў не адпавядае якасці. Але мы не збіраемся адраджаць якасную беларускую эстрадную музыку, бо яе фактычна ніколі не было, мы хочам стварыць нешта новае на такім узроўні, каб гэта слухалі ў Еўропе.

У Гродна ўжо адбываліся два канцэрты выканаўцы «Петра Гродненского». Гэта як-небудзь звязана з тваёй дзейнасцю?

Канешне, гэта быў першы этап. Потым я зразумеў, што перш за ўсё вартасць для нас беларусаў, мае беларуская мова, яе адраджэнне. Таму зараз я не маю ў рэпертуары песен па-расейску, толькі па-беларуску і ангельску. «Пётр Гродненский» быў пачаткам «Пятра Гарадзенскага».

Доўга думалі над выбарам псеўданіма? Вам ён не падаецца банальным?

Гродненский – так, Гарадзенскі – не. Я лічу гэта проста праявай патрыятызму. Гэта гонар, калі, напрыклад, на пляцы Spagnia ў Рыме італьянец, ламаючы язык, аб’яўляе: «Пітэр Гарадэнскай»! Няхай нас амерыканцы па-беларуску называюць, няхай ведаюць.

У якім стылі вы граеце, на якую музыку арыентуецеся, што самі слухаеце?

Мы эксперыментуем, спалучаем хард-рок, класічны рок, рэгі, соўл, фанк, джаз, блюз. Паважаем Джо Кокера, Крыса Ры, Грыгорыя Лепса. З беларускіх музыкаў – Apple Tea. Гэта гурт вельмі тэхнічны, прафесійны, яны граюць сапраўды якасную музыку. Apple Tea можа граць у любой частцы свету і зробіць шоў. Мы з імі супрацоўнічаем, спадзяюся будем мець супольны праект у наступным годзе.

У родным горадзе вы амаль невядомыя. Чаму?

Няма прарока ў сваёй айчыне (Пётр смяецца). Мы, вядома, не месіі, але тут нас недааценьваюць, не вераць у нашыя здольнасці. Перадусім адміністрацыі канцэртных залаў.

Мы хочам выконваць якасную, папулярную, небанальную і камерцыйна паспяховую музыку – усё адначасова. Шлях складаны, усё яшчэ наперадзе. Зімой плануем запісаць другі альбом і зняць кліп на песню New Way.

Мы не хочам ісці ў андэграўнд, імкнемся, каб нас усе пачулі. Таксама намагаемся сваёй творчасцю зарабляць грошы. Моладзь звычайна лічыць, што калі не андэграўнд, то адразу папса. Мы не граем папсы, але хочам зарабляць, хочам выступаць у добрых залах.

Чаму быў спачатку перанесены, а потым наогул адменены канцэрт-прэзентацыя альбома «For All»? І дзе можна будзе набыць кружэлку, калі прэзентацыя не адбудзецца?

Асноўная прычына – бюракратызм. Я не хачу казаць пра канкрэтных асоб, але арганізаваць канцэрт у Гродна на працягу тыдня проста немагчыма. У панядзелак пойдзем дамаўляцца аб арганізацыі канцэрта ў Драматычным Тэатры ажно на 14 студзеня будучага году. Спадзяюся, што такое апярэджанне будзе дастатковым, каб канцэрт у апошні момант не адмянілі.

А дыск будзе друкавацца ў верасні ў Маскве. На ім будзе 5-7 песен. Спадзяюся, што ў кастрычніку, а можа і раней, яго можна будзе купіць у Беларусі. Таксама маю надзею на дапамогу піратаў – яны заўсёды дапамагаюць маладым артыстам (смех). А пакуль некалькі песен можна пачуць на last.fm . Запісвалі ўсё на GreyWolfStudio.

Вас запрашалі заспяваць на святкаванні Дня Горада. Чаму вас там не будзе?

З тэхнічных прычын. Мы граем толькі тады, калі ёсць цалкам жывы гук. А там умовы – спяваць пад «мінус». Да таго, там будзе зборышча розных выканаўцаў, «салянка», таму немагчыма будзе кожнаму зрабіць якасны гук.

Ёсць якія-небудзь планы наконт іншых канцэртаў у Беларусі, ці цяпер вы перакінецеся толькі на замежжа?

Мы прафесіяналы і таму чакаем прафесіяналізму з боку беларускіх канцэртных залаў, а пакуль яго няма. Беларускіх выканаўцаў не ўспрымаюць сур’ёзна.

Канцэрты планаваліся ў Мінску, Полацку і Брэсце, не ведаю, што з гэтага атрымаецца. За мяжой усё значна прасцей у плане арганізацыі. Будзем граць у Латвіі, Італіі, Аўстрыі, Галандыі, Расіі.

Дзякуй за размову.

Аляксей ШОТА

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY