Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Беларускае нумiзматычнае таварыства, налiчвае болей 100 членаў. Нягледзячы на гэтую “несалiдную” лiчбу, таварыства глядзiць у будучыню з аптымiзмам. “Твой Стыль” наведаў адзiную афiцыйнуюантыкварную краму Гароднiіспаткаўся з яе ўладальнiкам СяргеемIванавiчам Стрэльчэнка – членам БНТ.
Калекцыянаванне – гэта унiкальны род дзейнаcьцi. Робiць яго такiм наяўнасць адсутнасьцi строгiх правiлаў і свабода выбару:ад паштовых марак да вайсковай тэхнiкi–ўсё залежыць ад складу характару іфiнансавых мажлiвасцяў чалавека.«Хвароба» калекцыянавання альбо праходзiць праз колькi тыдняў, альбо захапляе на ўсё жыцьцё. Так сталася і з маёрам МУС на пенсii Сяргеям Iванавiчам. Яшчэ падчас службы ён збiраў манеты і знакi мiлiцыi. П а звальненні з «органаў»,Сяргей Iванавiч адкрыў краму «Калекцыянер» дзеля невялiчкага заробку і дапамогiкалегам-калекцыянерам кансультацыяй.
Наведвальнiкаў крамы сустракаюць абразы святых на сцяне iфотаздымак тав. Сталiна па правую руку ад уладальнiка,цаною ў тры тысячы беларускіх рублёў. Потым вочы разбягаюцца ад колькасьцiдзiўных, часам невядомых рэчаў.
– Тое, што прадстаўлена тут, гэта большай часткай рэчы Савецкага перыяду, - кажа Сяргей Iванавiч. – Тое, што найбольш цiкавiць пакупнiка. Як, напрыклад, прадметы быту, iнтэр’ераў дач, катэджаў.
Кантынгент наведвальнiкаў, па словах Сяргея Iванавiча, невялiкi, складаецца са сталых людзей. Большасць пакупнiкоў – тыя, хто займаўся калекцыянаваннем яшчэ пры «Саюзе». Моладзi ж мала, па першае, у большасцi з iх вочы на лоб лезуць ад рэчаў, пра icнаванне якiх яны не ведалi нiчога. «Ды і не перспектыўная, пакуль, гэта справа, – паскардзiўся на разьвiтаньне гаспадар. – Хоцьвельмi карысная і цiкавая».
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць