Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Сумясціць раўналежныя кінасусветы – ідэя не новая і, як правіла, чыста камерцыйная. Разлік просты да геніяльнасці: прыхільнікі «аднаго» разам з прыхільнікамі «іншага» купяць больш квіткоў, чым проста прыхільнікі «аднаго».
Упершыню на кінаэкранах «Чужыя» сустрэліся з «Драпежнікам" у 2004 г. з лёгкай рэжысёрскай рукі Пола Андэрсана. Чаканні стваральнікаў праекту спраўдзіліся: яны сабралі прыстойную касу, дзякуючы фанатам, якія жадалі бачыць сваіх харызматычных і жудасных улюбёнцаў! Аднак параўнанне фільма з яго атмасфернымі і магутнымі прабацькамі, якія выйшлі ў канцы мінулага стагоддзя, расчаравала гледача. Але прыгожыя постэры і відовішчныя трэйлеры ўжо клічуць на «Чужыя супраць Драпежніка: Рэквіем»…Нацкоўваць гэтых персанажаў узяліся Грэгары Страўс і Колін Страўс за сціплыя на сённяшні дзень 40 мільёнаў. Пацешыла музыка Браяна Тайлера, засмуцілі акцёры… Судзячы па ўсім, большая частка бюджэту сышла на спецэфекты. Іх ў карціне хапае, а вось выразнага сюжэту я не ўбачыў. Толькі монстраў, якія бегаюць–скачуць, дзяруць і кідаюць, нападаюць, кусаюць, дзяруцца… Людзі, здаецца, патрэбныя былі толькі для таго, каб паміраць пачкамі. Але братам Страўсам наштосьці спатрэбілася паказаць нам клішаваных герояў–чалавечкаў, якія не выклікаюць ніякага суперажывання. Затое, яго можа выклікаць Драпежнік. Ён і ёсць герой! Узброены і смяротны, ён адзін спраўляецца з незлічонымі Чужымі. У фінале, праўда, і яму прыходзіцца прутка, і аўтары намякаюць на трэцюю частку.
Калі ставіцца да праекту як да самастойнай з'явы і не настальгаваць па шэдэўрах Камерона і Скота, ад якіх мурашкі беглі па скуры, а ўвага прыкоўвалася да экрана ад пачатку і да канца, то можна, пакорліва ўздыхнуўшы, прызнаць, што фільм 2007 г. атрымаўся, хоць і не страшным, але месцамі забаўляльным і ў цэлым здатны да прагляду…
Назва: Чужыя супраць Драпежніка: Рэквіем / Aliens vs. Predator Requiem
Краіна: ЗША, Канада
Вердыкт: не чакайце занадта шмат, бо карціна не рэалізавала свайго патэнцыялу.
Марат ГРЭСЬ
Каментарыi
#2Злобный критик 2008-02-2415:10:44До коли наш "дорогой кинотеатр" будет показывать такое Г на большом экране!!!Блин где настоящее кино???Я вообще не в коем разе не советую идти на это фильм-лучше давайте сожжем все те копии фильма,которые в Беларуси и потребуем от Голливуда компенсацию как материальную так и моральную..да и проблема даже не в т ом,что фильм по компьютерной игре(от нее кстати в фильме только название,вся канва игры отсутствует),а в том,что и не фильм это вовсе-а нарезки любителя ночных съемок причем смысловая нагрузка отсутствует как класс ПОКОЙСЯ с МИРОМ ALIENS vs Predators АМИНЬ
#1MShmel 2008-02-1511:36:11Такі ўжо лёс у фільмаў на падставе кампутарных гульняў
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-02-2415:10:44 До коли наш "дорогой кинотеатр" будет показывать такое Г на большом экране!!!Блин где настоящее кино???Я вообще не в коем разе не советую идти на это фильм-лучше давайте сожжем все те копии фильма,которые в Беларуси и потребуем от Голливуда компенсацию как материальную так и моральную..да и проблема даже не в т ом,что фильм по компьютерной игре(от нее кстати в фильме только название,вся канва игры отсутствует),а в том,что и не фильм это вовсе-а нарезки любителя ночных съемок причем смысловая нагрузка отсутствует как класс ПОКОЙСЯ с МИРОМ ALIENS vs Predators АМИНЬ
2008-02-1511:36:11 Такі ўжо лёс у фільмаў на падставе кампутарных гульняў