Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Гэты неадназначны фільм выклікаў вельмі асцярожныя водгукі з боку кінакрытыкаў. Прыхільнікі ж сучаснага рускага кінематографа абурана запытваюць: "Над чым смеяцеся?", дзівячыся, як іх улюбёнец спараджае і "Самы лепшы фільм", і карціну "12" Міхалкова. Але праект Гарыка Харламова і АртакаГаспарана нельга ставіць у адзін шэраг з сур'ёзнымі карцінамі! Улічваючы, што "бацькам" быў COMEDYclub, ад "дзіцяці" чакалася быць смешным. Гледачы ў "Зорным" зале "Кастрычніка", я сам чуў і бачыў, смяяліся доўга і гучна – значыць, з гэтай задачай фільм зладзіўся.
Ідэя кінапародыі, вядомая маладому пакаленню нашых гледачоў па пастаноўках братоў Уэйнсаў "Вельмі страшнае кіно", потым было "Вельмі эпічнае кіно", а тыя, хто трохі старэйшыя, узгадаюць "Аэраплан", "Голы пісталет" і "Гарачыя галовы". Калі ўжо сучаснае рускае кіно ўзяло на ўзбраенне рэцэпты блокбастараў з Захаду, вырабляючы "Брыгаду", "Бумер", "Дазоры", "9 роту", то чаму бы і пародыю не зняць, "як гэта ў іх тамака робіцца"…
Вышэйпералічаныя расійскія кінахіты абсмейваюцца вельмі трапна, хоць часцяком без усякай меры. Тыя гледачы, хто задумаюцца і капнуць глыбей, могуць убачыць у гэтым своеасаблівае пераасэнсаванне. Плюс жарты ў стылі "Наша RUSSIA" і рускі мацюк не для сувязі слоў у сказах, а проста таму, што гумар такі. У самым пачатку героі фільму глядзяць на нас зверху праз унітаз і жартуюць на гэтай падставе – не абражайцеся, проста нас папярэджваюць, якім менавіта будзе той гумар!...
За першы дзень праката "Самы лепшы фільм" сабраў тры з паловай мільёна амерыканскіх грошаў! Попыт на квіткі ў кінатэатры "Кастрычнік" пакуль не падае. Што ж, COMEDYclub таксама лаюць, але і прыхільнікаў менш не становіцца. А, улічваючы, што ў нас ужо ёсць Minsk style і "Наша BELARUSSIA", то хутка можа з'явіцца і "Вельмі беларускае кіно", было бы толькі што парадыраваць…
Назва: Самы лепшы фільм / Самый лучший фильм
Краіна: Расея
Год: 2008
Вердыкт: Не гледзячы ні на што, фільм не заслугоўвае тых грэблівых выразаў, якія можна пачуць у яго бок. Гумар бывае розным, гледачы – таксама. Кожны сам вырашае, глядзець ці не.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць