падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Здзівіць гарадзенскую публіку новай складанай аўтарскай праграмай збіраюцца музыкі з Stop Time Band.

20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

13.11.2008 г.
Выстава з такой назвай завітае хутка ў Гродна.

астатнія навіны >>>

СЯРГЕЙ КУРЫЛЕНКА: ЧАЛАВЕКУ ТРЭБА БОЛЬШ СМЯЯЦЦА Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
17.05.2007 г.

Рэжысёр тэатра гумару «КАН–КАН», актор гарадзенскага драматычнага тэатру Сяргей Курыленка пра тэатр, хлеб актора і “тэатральны”, як сродак “адкасіць” ад войска.

- Сяргей Уладзiмiравiч, раскажыце, калi ласка, пра свой творчы шлях.

- Ну, не трэба кiдацца такiмi словамi,– нiчога асаблiвага хутчэй нават сцяжынка, а не шлях! У 73-iм годзе, скончыўшы дзесяць класаў, паехаў у Менск паступаць у Дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут, але нiчога не выйшла – замест сцэны мяне чакаў вайсковы пляц. Гэта, аднак, мяне не спынiла, i другая спроба была ўжо больш паспяховай. У 80-ым скончыў iнстытут, было некалькi запрашэнняў з розных тэатраў Саюзу, але я выбраў Гародню, бо тут была моцная трупа, а рэжысёр падаўся мне добрым кiраўнiком. Тут, у Гароднi, адначасова з працай у тэатры, быў настаўнiкам ва ўнiвесітэце Янкi Купалы. Мы займалiся СТЭМамi, а потым з нашага, мабыць крыху дылетанскага й несур’ёзнага праекту, вырас знакамiты «Вернiсаж».Я пазнаёмiўся з Славай Сялiцкiм, якi хацеў стварыць свой тэатр (сам Слава да гэтага часу быў у «Вернiсажы») i запрасiў мяне рэжысёрам - так з’явiўся «КАН-КАН».

- Вось вы кажаце, што два разы спрабавалi паступiць, i гэта пры тым, што другi раз пасля войска. Адкуль такая мэтанакiраванасць? Цi не думалi пра якую-небудзь iншую магчымасць?

- Яшчэ ў школе хацеў быць акторам, можа таму, што актор можа быць кiм заўгодна: сёння Гамлет, заўтра – Рамэа, паслязаўтра - хто-небудзь iншы, так я ўяўляў сабе гэту, на самой справе цяжкую і, часамi, неўдзячную працу. Што да «iншых мажлiвасцей», то даволi цяжка ўявiць сябе кiм-небудзь iншым. Мажлiва, што як прыхiльнiк доўгай, мэтадычнай працы, я б мог стаць ювелiрам…

- Вы сказалi, «часамi неўдзячную працу», гэта, наколькi я разумею, залежыць перш за ўсё ад гледача. Скажыце, цi пры Саюзе, тэатр быў такi ж папулярны, як зараз?

- Я б сказаў, што ён быў нават больш папулярны, чым зараз, бо людзi не так часта чулi праўду, не ведалi, што icнуюць большыя каштоўнасцi, чым партыя і «палаючая сцежка», па якой мы ўсе iшлi да камунiзму. У тэатры ж можна было пачуць пра нешта iншае: пра Бога, пра каханне, пра простую чалавечую свабоду. Потым таварыш Гарбачоў аб’явiў «галоснасць» i цікаўнасць  да тэатру зменшылася, але зараз ізноў амаль заўсёды поўная заля, магчыма, з тых самых прычын…

- Як вы лiчыце, якiя пастаноўкi маюць найбольшы поспех у гледача?

- Камедыi. Заўжды так было, чалавеку трэба больш смяяцца, хоць бы з самога сябе, а ў многiх камедыях героi – звычайныя людзi.

- А што з беларускiмi п’есамi? Не так даўно я быў на прэм’еры «Зацюканага апостала», ведаеце, ледзь знайшоў месца –  поўная заля  была. Цi сапраўды беларускiя творы зараз такiя папулярныя?

- Так, асаблiва моладзi яны цiкавыя, я ўпэўнены, што на такiх п’есах, большасьць аўдыторыi – маладыя дзяўчаты і хлопцы 15 – 25 год. Бо, нажаль, мову беларускую яны маюць магчымасць пачуць толькi на занятках, калi-некалi – па-тэлевiзары і ў тэатры.

- Увага да тэатру павялiчылася, а можа разам з ёй i ўвага да прафесii актора. Можа хто небудзь з чытачоў марыць стаць зоркай тэатру? Як справы зараз у студэнтаў тэатральнага iнстытутаў, што iх чакае ў будучынi?

- Большым конкурс у тэатральныя ВНУ не стаў. Хоць зараз стала больш тых, хто, iдучы ў «тэатральны», хоча проста перачакаць «войска», некаторыя  лiчаць, што паступiць вельмi лёгка: карацей, стала больш выпадковых людзей. Яны бачаць, што, дзеля паступлення трэба прачытаць камiсii, напрыклад, верш. Такi чалавек прыходзiць на экзамен i пачынае чытаць, але робiць гэта, у лепшым выпадку, як школьнiк, калi адказвае верш на памяць. Яго слухаюць не больш за 10 секунд, потым: «Дзякуй, хопiць, што-небудзь яшчэ? Яшчэ верш, цудоўна! (праз 5 секунд) Дзякуй, да пабачэньня». A чалавек не разумее: чаму яго няма ў спiсах паступiўшых. Так што не думайце, што калi не будзе куды iсцi, то пойдзеце ў «тэатральны». Што да будучынi студэнтаў: усе, цi амаль усе, будуць па сканчэньнi ВНУ мець працу. Але яны павiнны ведаць, што гэта не хлебнае месца, грошы торбамi дадому несцi яны не будуць.

- А калi вы гэта зразумелi, то не знiкла любоў да тэатру?

- Не, бо і раней мы ведалi, што не ўсё так добра ў актораў, як думае большасць людзей. Але сапраўды мы гэта зразумелi на галоўнай елцы краiны, дзе даволi вядомыя акторы рабiлi з сябе клоўнаў, а як яны нам растлумачылi, прычына была адна – грошай не было…

- Скажыце, чым займаеце свой вольны час?

- Вольны час, – а што гэта такое? Нажаль, я амаль увесь час у працы і не маю нiводнай вольнай гадзiны, прыйшоў дамоў, паеў ды спаць.

- Чаму ў вас такi напружаны графiк? Цi не падзелецеся творчымi планамi?

- Пакуль план у мяне даволi просты: працаваць не горш, а лепш, чым зараз працую. Графiк заўсёды такi быў: тэатр, «КАН-КАН»... I творчых планаў, грандыёзных, таксама пакуль няма, таму можаш напiсаць, што я ў пошуках. :)

СЯРГЕЙ КУРЫЛЕНКА: ЧАЛАВЕКУ ТРЭБА БОЛЬШ СМЯЯЦЦА

Усевалад Шлыка

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч

(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”

(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.

(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта

(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”

(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.

(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"

Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage

 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY