Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Гродна – незвычайны горад ва ўсіх адносінах. Узяць, напрыклад, яго жыхароў:паспрабуйце прайсціся па цэнтры, не сустрэўшы ні аднаго нефармала – гэта проста немагчыма. Гародня – горад цікавых людзей з цікавымі інтарэсамі. І да такіх людзей, безумоўна, можна аднесці групу гістарычнага танца «Галіярда».
У большасці пры словах «гістарычныя танцы» узнікае даволі пасрэдная асацыяцыя – гэта нешта вельмі аднаабразнае, маркотнае. Аднак так гавораць тыя, хто ніколі не сутыкаўся з гэтымі танцамі, не адчувалі атмасферу старажытнасці.
«Галіярду» не знойдзеш у даведніках, не вызваніш праз Дом культуры. Гэта – некамерцыйная група дабраахвотнікаў, якая будуецца выключна на ўзаемным інтарэсе. Гэта – маладыя людзі, сапраўды зацікаўленыя. Гэта асобы з адменнымі поглядамі на жыццё. Гэта – гісторыя, і не толькі Беларусі, але амаль і усёй Еўропы. Гэта маленькі астравок Сярэднявечча ў дваццаць першым стагоддзі. Гэта выступленні на Фэсце Нацыянальных культур, на байк-шоў, часам, нават на… школьных лінейках.
Анастасія Лукашкова, кіраўніца групы, танчыць ужо пяць гадоў і кідаць не збіраецца. Склад «Галіярды» за гэты час амаль не змяняўся, толькі часам з’яўляюцца новыя людзі. Чаму? Таму, што гістарычныя танцы – гэта не проста занятак, не проста захапленне. Гэта – стыль жыцця. Ён пасуе не кожнаму, але тыя, хто займаецца гістарычнымі танцамі, робяць гэта ад усёй душы.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць