Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
2007 год адзначыўся шэрагам трыквелаў: каранацыя Шрэка ІІІ, новыя сябры Оўшэна, працяг Чалавека–павука. Але хіба што заслужаным лідэрам у гэтым спісе былі Піраты Карыбскага мора 3: На краі Свету.
Нагадаем, што першая частка, знятая па матывах атракцыёну, аказалася нечакана паспяховай, так што на сіквэл прадзюсеры адшкадавалі значна большыя грошы. Гэта, а таксама прадуманае спалучэнне не найгорш распрацаванага сюжэта з удалымі складнікамі папярэдняга фільму, дазволіла “Куфару мерцвяка” пераплюнуць, мабыць, усе вядомыя кінастужкі пра піратаў. Бліскучы гумар, ліхія паядынкі і пагоні, непараўнальны Дэп, эпічная музыка Зімера ды іншыя знаходкі праекта прынеслі мільярдную касу яго стваральнікам. Несумненна выйгрышным было трапнае запрашэнне гледачоў на працяг у фінале з Джэфры Рашам.
Чаго чакалі гледачы? Улічваючы прагрэсію “Куфару”, драйв ды гумар меліся быць узведзенымі ў квадрат, а таксама чакалася абвастрэнне кутоў у вызначаным любоўным трохкутніку Верабей–Элізабэт–Уільям.
Тым часам “Піраты Карыбскага мора 3” цешыць няўжо што на палову з 300 мільёнаў свайго бюджэту. Раш, здаецца, перагульвае Дэпа!... Спецэфекты шыкоўныя, але фільм у цэлым цягнецца як гума. У гэтым сэнсе апраўдана будзе сказаць, што прагляд трэйлераў гэтага фільму досыць паспяхова замяняе саму кінастужку. Усё лепшае там ужо нарэзана, і па-за кадрам застануцца абарваныя хвасты з папярэдняй часткі ды не той гумар, на які разлічваў глядач, а дыялогаў у карціне шмат, нават занадта!
Тым жа, хто вырашыць паглядзець трыквел, раю даглядзець да канца, бо фільм не завяршаецца тытрамі.
Такім чынам,
Назва: Піраты Карыбскага мора 3: На краі Свету / PiratesoftheCaribbean: AtWorld'sEnd
Год: 2007
Рэжысёр: Гор Вярбінскі
Вердыкт: праектнебударажыць і не дзівіць уяўленне,алезавяршыўтрылогіюўцэлымгодна. Глядзецьтым, хтобачыў "Куфармерцвяка" іцікавіцца, штотамакадалей!
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць