Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Унікальнае выданне Міколы Гусоўскага на пяці мовах прэзентавалі ў Гародні на мінулым тыдні. Кніга выйшла на латыні, беларускай, рускай, літоўскай і ангельскай мовах. Папярэдняе выданне выйшла яшчэ ў пачатку 80-х, таксама на некалькіх мовах. Але ўпершыню друкуюцца на мове арыгіналу і ангельскай мове. Да яе дадаецца дыск з электроннай версіяй.
Чаму былі абраныя гэтыя мовы, гаворыць адзін з аўтараў праекту, старшыня Грамадскага Абяднання “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік:
– Мікола Гусоўскі напісаў свой твор на латыні, нарадзіўся на беларускіх землях.УВялікім Княстве Літоўскім жылі таксамалітоўцы і палякі. Мы заўседы жылі разам і нашыя культуры непарыўныя ў многіх рэчах. Калі з’явілася расейская версія, вырашылі дабавіць і яе. Ангельскі варыянт зрабілі для папулярызацыі беларускай культуры за мяжой.
Нагадаем, што "Песня пра зубра" была напiсана ў Рыме ў 1522 г. па просьбе папы Льва X, якi хацеў пачуцьпра паляванне на зуброў. Але Гусоўскi не толькi апiсаў зубрыныя ловы, а таксама выказаўлюбоў і падзяку да роднай зямлi, да свайго народа, яго гiсторыi, культуры, нацыянальных традыцый. Паэма заклiкае сумленна жыць, змагацца за справядлiвасць i праўду, весьцi няспынную барацьбу за мiр i свабоду, за святло i шчасце.
Аўтары праекта Грамадскае Абяднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і Таварыства “Uroczysko” ( Супрасль, Польшча).
Здабыць кнігу можна бясплатнаў офісе арганізацыі (вул.Будзенага 48а, к.11). Колькасць асобнікаўабмежаваная.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць