Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Непатрэбныя нікому Сшыткі, дзённікі Ты ў пустым пакоі зноў Гартаеш слоўнікі... («Адлегласць», загалоўная песня новага альбому групы J-Морс)
Што вымусіла самую папулярную беларускую групу запець на беларускай мове дакладна невядома, але факт застаецца фактам: дзевятага красавіка ў Гродна адбыўся «Вялікі канцэрт» (менавіта такую назву атрымала новая праграма групы J-Морс), а разам з ім – прэзентацыя першага беларускамоўнага альбома «морсаў» «Адлегласць».
Песню «Адлюстраванне», якая па логіцы і слоўніку павінна была з’явіцца за «Адлегласцю» і «Адлігай» выканана не была. Затое мы пачулі шмат іншых новых песен. І старых... перакладзеных на беларускую.
Алінка НОВІК,
фота аўтара
Каментарыi
#3Я 2008-04-1317:31:51"Самы папулярны беларускі гурт"???? калі гэт яны пасьпелі?))))
#2koshkaBet 2008-04-1114:07:06Не трэба так груба. Пачытайце Нашу Нiву пачатку стаггоддзя. Шмат чаго даведаецеся пра беларускую мову i яе магчымасцi. Рукi адрываць нiкому не трэба.
#1daroha 2008-04-1104:02:45хто сказаў, што морсы - самая папулярная беларуская "група"?
банальны прыклад дазволенае дзяржавай дзейнасьці, якую і рокам называць ня надта хочацца (мы ж усе памятаем пра пратэст, як пра падмурак року?)
p.s. ня "група", але "гурт". паадрывайце рукі карэктарам і сабе (8
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-04-1317:31:51 "Самы папулярны беларускі гурт"????
калі гэт яны пасьпелі?))))
2008-04-1114:07:06 Не трэба так груба. Пачытайце Нашу Нiву пачатку стаггоддзя. Шмат чаго даведаецеся пра беларускую мову i яе магчымасцi. Рукi адрываць нiкому не трэба.
2008-04-1104:02:45 хто сказаў, што морсы - самая папулярная беларуская "група"?
банальны прыклад дазволенае дзяржавай дзейнасьці, якую і рокам называць ня надта хочацца (мы ж усе памятаем пра пратэст, як пра падмурак року?)
p.s. ня "група", але "гурт". паадрывайце рукі карэктарам і сабе (8