Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Выстава “Фарбы роднага гораду” распачала сваю працу ў Гродне24 студзеня. Гэта своеасаблівая дэманстрацыя творчых набыткаў Гарадзенскіх умельцаў за апошнія два гады. Менавiта такiм чынам народныя майстры i мастакi павiншавалi свой родны горад з 880–годдзем.
Адкрывае выставу i займае пачэснае месца пано “880-годдзю г. Гродна прысвячаецца” – скураная пластыка майстроў Iгара i Таццяны Пярвухiных. У шырокай экспазіцыі выставы ёсць як вобразы сучаснага горада, так і былыя, мабыць ўжо забытыя жывапісы (да рэканструкцыі Савецкай плошчы) і наогул амаль усе маляўнічыя закуткі нашага краю. На суд гродзенскаму гледачу таксама прадстаўлены шмат іншых відаў і тэхнік сучаснага мастацтва. Гэта як спрадвечна славянскія салома і лозапляценне, вышыўка і разьба па дрэве, так і графіка, кераміка, апрацоўка скуры і метала. Аднак пры ўсёй разнастайнасці экспанатаў, выстава мае характэрную рысу – так званы «гарадзенскі каларыт».
Свой талент і майстэрства таксама прадставілі мастакі У.Кіслы, С.Цыбізаеў, В.Брысач, В.Кандраценка, Д.Iваноўскі, I.Кебеца, і майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Т.Шубіна, Н.Пятрухіна, Т.Трысмакова і іншыя.
«Вельмі ганарымся, што ў нашым горадзе жывуць і працуюць такія таленавітыя людзі,- дзеляцца сваімі пачуццямі гледачы выставы, стоячы каля аднаго з жывапісных краявідаў – калі можна было б, дык нават набылі б сабе гэтую карціну».
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць