| ЗАБІТАЯ КАЗКА |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 27.12.2007 г. | |
![]() “Іронію лёсу, або з лёгкім парам” Эльдар Разанаў падараваў удзячнаму гледачу ў 1975 годзе. З той пары кінастужка стала звыклым атрыбутам навагодняга свята. Рэплікі герояў іншыя ведаюць на памяць. У апошнія гады, праўда, фільм ужо не збіраў ранейшую аўдыторыю. Магчыма, бо нават улюбёныя стравы з цягам часу дакучаюць, магчыма, бо ў новых пакаленняў – новыя запатрабаванні...
Ва ўсякім выпадку “Працяг” меўся быць шыкоўным падарункам “пад елачку”. Рыхтаваць той падарунак узяліся стваральнікі “Дазораў”: Цімур ды “яго каманда” з Першага каналу... Канстанцін Эрнст плюс Бекмамбетаў (з Хабенскім, або без яго) роўна ўтоеная і не вельмі ўтоеная рэклама ў фільме і на яго фоне. Калі падыходзіць да таго з гумарам, то ўлік “спонсарскіх” эпізодаў і смакаванне ступені іх наяўнасці не нудзіць і не ятрыць. Што ёсць – то ёсць. “Іронія лёсу. Працяг” акупіўся ўжо ўдвая, і не за рэкламу. Мы нават не адразу патрапілі на сеанс у “Кастрычніку”: квіткі раскупілі! Усім жадалася пакаштаваць стары добры рэцэпт ад новага кухара – нічога, што ніхто не замаўляў. Атрымалася няблага: ёсць з чаго пасмяяцца, сентыментальнаму гледачу – над чым паплакаць, чаму не... Фільм у цэлым варты, шкада хіба толькі, што старое добрае і сапраўднае перарабілі на сучаснае смешнае і касавае. Сваім эпізадычным удзелам праект блаславіў сам Эльдар Аляксандравіч, якому “Працяг” і прысвяцілі “з удзячнасцю” (ці за той самы эпізод, ці за тое, што 32 гады перад тым даў магчымасць зараз секчы бабкі). Параўнанні двух “Іроній” непазбежны, і амаль усе не на карысць новай. Да гонару Бекмамбетава адзначым, што ён не сапсаваў таго, што можна было сапсаваць. Бязрукаў ды Хабенскі граюць класна, вось толькі ў першага, як не круці, атрымоўваецца Саша Белы, а ў другога – незразумела што... Акцёраў з першай “Іроніі” запрасілі пэўна ў якасці жывых дэкарацый, каб фармальна перагуквацца з прыквелам. Задача была няпростая: перадаць цудоўную атмасферу арыгінальнай стужкі. У выніку хтосьці яе ўбачыць, а хтосьці не. Каб “Працяг” болей прыйшоўся да спадобы, паспрабуйце наладзіцца на прагляд асобнага фільму, а не працягу. Ён мае свае бясспрэчныя плюсы. Такія як сапраўдная іронія ды новыя самастойныя хады. Тым больш улічвайце, што многае змянілася за тры дзесяцігоддзі. Нават Ленінград цяпер Пецярбург. Калі ж вы ўспрымеце гэта як працяг, застанецца адчуванне забітай казкі, якую падмяняе новая... Казка – 500 рублёў! Вось і атрымоўваецца, Назва: Іронія лёсу. Працяг / Ирония судьбы. Продолжение Год: 2007 Вердыкт: Рызыкоўны праект небезпадстаўна прэтэндуе на навагодні настрой і наказ верыць у цуды. Аднак, феномену карціны Разанава “Працягу” не паўтарыць! Марат ГРЭСЬ |
| « Папярэд. |
|---|













