Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі працуе выстава прысвечаная рыцарскаму рыштунку. “Круглая зала” Новага замку прэзентуе рэканструкцыю даспехаў, зброі “жалезных воінаў” еўрапейскага сярэднявечча, выкананую гісторыкам-кавалём з Магілёва – Сяргеем Нурматавым.
Экспазіцыя прадстаўляе розныя тыпы рыцарскага касцюму “класічнага”перыяду: “германскі”(ландскнехтскі), “італьянскі”, французкі – што мелі распаўсюджанне ў 14-16 ст.– як у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, так і на тэрыторыі ВКЛ. Шырока прадстаўлены розныя тыпы шлемаў: нямецкія “sturmhaube”, французкія “салады”, “рускія” шышакі. Экспазіцыя ўзнаўляе не толькі эпоху сярэднявечча, але і пэўныя элементы рыштунку вершніка 17 ст.– напрыклад, касцюм “лятучага” гусара Рэчы Паспалітай часоў Смуты...Чаканы (баявыя сякеры), турнірныя дзіды, булавы і шастапёры прыцягнуць увагу аматараў гераічнай рамантыкі. Некалькі парушае цэласнасць кампазіцыі адна з прылад інквізіцыі (“свіная пыса”) – якую стваральнікі выставы палічылі мэтазгодным прадставіць.
Выстава не вызывае пачуцця “штучнасці” і “муляжнасці”. Усе творы майстра выкананы якасна як у мастацкім так і ў гістарычным плане.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць