| “АДКУЛЬ НАШ РОД” |
|
|
| Піша Інга Сакута | |
| 24.03.2008 г. | |
Аўдыёкніга Уладзімера Арлова “Адкуль наш род” з’явіцца ў менскіх кнігарнях.
Выданне ўяўляе сабою займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Героямі кнігі з’яўляюцца вядомыя беларускія постаці такія, як Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына і Леў Сапега, Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, а таксама шэраг іншых. На пытанне, ці будзе прэзентацыя кнігі ў Гародні і іншых абласных цэнтрах, Уладзімір Арлоў адказаў, што “вельмі хацеў бы прэзентаваць сваю кнігу ў абласцях і асабліва ў Гародні, паколькі з Гародняй звязана вельмі шмат прыемных успамінаў. Нягледзечы на тое, што кніга з’яўляецца цалкам легальным выданнем, выдадзена толькі тысяча паасобнікаў. Таму хутчэй за ўсё яны застануцца ў менскіх крамах, а хацелася б, каб яе ўбачылі не толькі ў Менску”. У крамах кніга будзе каштаваць не так танна - каля 20 тысяч рублёў, а пад час прэзентацыі ёсць магчымасць набыць яе за 15 тысяч ды яшчэ з аўтографам аўтара. Кніга ўяўляе сабою набор электронных тэкстаў і ілюстрацый да іх,а таксама гукавы файл, тэкст якога чытае сам аўтар. Таму кнігу можна не толькі слухаць, але і чытаць. Інга Сакута |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|








