| АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ ДАПАМОЖА МАЛАДЫМ СПЕЦЫЯЛІСТАМ ПРАЦАЎЛАДКАВАЦЦА |
|
|
| Піша Сяргей Апановіч | |
| 11.03.2008 г. | |
|
Сёння з 14 да 17.30 аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна ладзіць “прамую лінію” па пытаннях працаўладкавання маладых спецыялістаў. Спецыяліст па кадрах дасць парады маладым педагогам, якія шукаюць працу па спецыяльнасці ў навучальных установах горада. У аддзеле адукацыі нас запэўнілі, што атрымаць працу ў гарадзенскіх школах і дзіцячых садках цалкам рэальна: на сённяшні дзень патрабуюцца педагогі-псіхолагі, сацыяльныя педагогі ды іншыя спецыялісты. Летась у 65 установах адукацыі Ленінскага раёна было працаўладкавана каля 100 маладых спецыялістаў, прычым накіраванні мелі толькі 79 з іх. Камплектаванне навучальных устаноў кадрамі на наступны навучальны год пачынаецца ў канцы сакавіка. У аддзеле адукацыі прапануюць узяць на ўлік усіх маладых спецыялістаў-педагогаў, якія шукаюць працу. Хто з іх будзе працаўладкаваны вырашыць камісія. Высвятліць свае шансы вы можаце ўжо зараз па тэлефонах аддзела адукацыі Ленінскага раёна (прыёмная - 74 03 78). Кася КРОТ |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












