Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Гродзенскія палітыкі каментуюць рашэнне Расіі аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Сёння Грузія прыняла рашэнне аб скарачэнні дыпламатычных адносінаў з Расіяй да мінімуму. Сербія і Косава адмовіліся прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.Еўрасаюз асудзіў рашэнне Расіі і 1 верасня дасць канчатковую ацэнку падзеям у Грузіі.
Пакуль афіцыйная Беларусь пакуль ніяк не выказалася адносна самаабвяшчэння незалежнасці Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй, “ТС” высвятліў стаўленне да гэтай падзеі некаторых гродзенскіх палітыкаў.
Прафесар Алесь Астроўскі: Патрабуецца глыбокае вывучэнне пытання ў гістарычным сэнсе, таму што ёсць розныя інтэрпрэтацыі. Асяцінскі бок сцвярджае, што яны з’явіліся на гэтых тэрыторыях Паўднёвай Асеціі яшчэ ў часы мангола-татарскага іга, таму маюць падставы лічыць яе сваёй. Грузінскі бок сцвярджае, што гэта грузінская этнічная тэрыторыя, на якой асяціны з’явіліся ў выніку Расійскай палітыкі на ўсходзе. На пачатку 19 стагоддзя ў Цхвінвалі налічвалася толькі 10 асяцінскіх сем’яў ( грузінскія князі перасялілі сюды асяцінскіх сялян для працы на раллі). Таму трэба высвятліць, якому этнасу сапраўды належыць спрэчная тэрыторыя.
Але ёсць нашмат больш істотны сучасны аргумент. Расія ўмяшалася ў канфлікт паміж грузінамі і асяцінамі і выкарыстоўвае апошніх для правядзення сваёй імперскай палітыкі. Гэтыя імперскія пазіцыі ні ў якім разе нельга падтрымліваць. Цяпер гэта не проста канфлікт паміж грузінамі і асяцінамі, а выкарыстанне асяцінскага фактара ў палітыцы. І калі мы станем на бок асяцінаў, то гэта будзе падтрымкай Расійскіх імперскіх памкненняў, якія, калі распаляцца, нясуць пагрозу ўсім суседнім краінам. Гэта, на маю думку, падтрымліваць нельга.
Кіраўнік Партыі БНФ у Гродна Вадзім Саранчукоў: Што да незалежнасці, то кожная нацыя мае права на самавызначэнне. Адносна прызнання Расіяй незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, то гэта, на мой погляд, дэманструе падвойныя стандарты Расіі: Ічкерыю сілай прымусілі адмолвіцца ад гэтай ідэі, у аналагічнай сітуацыяй з Абхазіяй яны ў аднабаковым парадку адразу прызналі незалежнасць.
Прызнанненезалежнасці – дастаткова складаная працэдура, якая павінна адбывацца з улікам думкі міжнародных структураў і арганізацый.
Кася КРОТ
Каментарыi
#3redakcyja 2008-08-2812:50:04Чытачу - дзякуй за ўважлівасць! Памылку паправілі!
#2Верас 2008-08-2721:28:25На маю думку Расия не незалежнасць прызнала, а падзел Грузии. А гэта парушэнне мижнародных норм. Сапрауды, няхай тады прызнае незалежнасць Ичкерыи.
#1Чытач 2008-08-2717:01:18Саранчукова ж, здаецца, Вадзімам клічуць :)
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-08-2812:50:04 Чытачу - дзякуй за ўважлівасць! Памылку паправілі!
2008-08-2721:28:25 На маю думку Расия не незалежнасць прызнала, а падзел Грузии. А гэта парушэнне мижнародных норм. Сапрауды, няхай тады прызнае незалежнасць Ичкерыи.
2008-08-2717:01:18 Саранчукова ж, здаецца, Вадзімам клічуць :)