падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

13.11.2008 г.
Выстава з такой назвай завітае хутка ў Гродна.

12.11.2008 г.
Справа наваполацкага студэнта Аляксея Трубкіна, ініцыяваная УКДБ па Гродзенскай вобласці, пакінута без разгляду.

12.11.2008 г.
Выстава “Jozef Pilsudski od zeslanca do Мarszalka” адкрылася 12 лістапада ў дворыку Генеральнага консульства Польшчы ў Гродна.

12.11.2008 г.
Бізнесмен, што адпачываў з сябрамі ў санаторыі “Азёрны” у 30-ці кіламетрах ад Гродна, меў пры сабе 900 000 расійскіх рублёў.

12.11.2008 г.
Штраф у 10 міліёнаў рублёў пагражае лідчуку, які незаконна займаўся валютным бізнесам.

астатнія навіны >>>

НАВОШТА ВЫ ЗДАЛІ ДЫПЛАМАТЧЫНЫ ПАШПАРТ, ДЖОН? Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Алінка НОВІК   
07.03.2008 г.

«Вялікдзень», «Вадохрышча», «Тураў», «Пасёлак Ленін»... Па гэтых чорна-белых здымках можна вывучаць культуру, гісторыю шматпакутный краіны на ростанях і ментальнасць (ці сэнтыментальнасць?) яе памяркоўных і не вельмі жыхароў. Такія здымкі мог зрабіць толькі сапраўдны краязнаўца з прафесійнай мастацкай адукацыяй, беларус у сэрцы і да мозгу касцей!.. 

Былы дыпламат? Амерыканец!? Што амерыканец можа знайсці ў традыцыйных святах, старажытнах абрадах, сумных загадкавых усмешках на стомленых тварах, ды нарэшце ў зборы бульбу ўручную? Што ёсць Беларусь для амерыканца? Экзотыка? Не. «Я не шукаю экзотыку, я шукаю годнасць», – адказвае Джон Кунстадтэр, аўтар выставы «Край свету і святла: палескія закоскі», што адкрылася ўчора, 6-га сакавіка, у Старым Замку. Прысвечана яна Беларусі, дзе Джон чатырнаццаць месяцаў працаваў намеснікам амбасадара ЗША.

– Вы вывучылі беларускую мову за чатырнаццаць месяцаў? Цуда! – Шчыра дзівяцца супрацоўнікі Старога Замка, якім і належыла ідэя правядзення выставы ў Гродна.

– Цуда ў Беларусі кожны дзень робяць бібліятэкаркі і музейныя супрацоўнікі, – з усмешкай адказвае Джон.

– А зараз да нас заязджаеце?

– Так, але толькі на пяць-шэсць дзён. Па вашых законах іншапланетныя істоты не маюць права знаходзіцца на тэрыторыі краіны больш за 90 дзён.

– Навошта ж вы здалі дыпламатычны пашпарт, Джон? – жартуе Віктар Шалкевіч, які завітаў на выставу да знаёмага.

А нехта побач амаль шэпча, разглядаючы чорна-белыя здымкі «іншапланетніка»: «Здаецца, гэты амерыканец зрабіў для Беларусі большы ўнёсак, чым усе мы разам».

Алінка НОВІК


 

Каментарыi 

  1. #5 daroha
    2008-03-1015:52:09 цалкам падтрымліваю fikusа
    пісаць пра выставу й не паказваць здымкі зь яе - гэта азначае адразу ж закапаць матэрыл, які бы добры ён ні быў. пра тое, якія перашкоды меў аўтар з займеньнем тых здымкаў, чытат ніколі не даведаецца - дый яму й ня трэба гэтага ведаць. чытача цікавіць толькі вынік - газэта. і калі матэрыялы не даробленыя як мае быць, то вынік кепскі, а ўсе аўтарскія праблемы, з-за якіх вынік кепскі, застаюцца па-за ўвагай.
    нельга халтурыць.
  2. #4 fikus
    2008-03-1010:33:08 siudy b paru fotak jashche!
  3. #3 alinka
    2008-03-0816:20:23 2Дзіма
    Ыыы, шчЫра дзякую
    2Алесь
    Ну… напэўна, калі яна, так сказаць, здарыцца (:
  4. #2 jahorau
    2008-03-0719:13:54 рэшект, Алінка Новік!
  5. #1 алесь з.
    2008-03-0718:52:09 алінка, калі ты ўжо мяне запросіш на СВАЮ выставу?

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY