Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
3 траўня адзначаецца гадавіна прыняцця Варшаўскім сеймам Канстытуцыі 1791года – найстарэйшага ў Еўропе і другога ў свеце канстытуцыйнага акта.
Канстытуцыя 3 мая ўсталёўвала адзіныя органы дзяржаўнай улады на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай, абвяшчала грамадзянскія свабоды, падзяляла ўладу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую, пашырала правы заможных мяшчан.
У Польшчы гэты дзень адзначаецца як дзень Палоніі і Палякаў і Свята Канстытуцыі. Таму арганізатарамі святкаванняў у Гародні выступаюць Генеральнае Консульства Польшчы і грамадскае аб’яднанне “Polska Macierz Shkolna”. У праграме – імша ў Пабернардынскім касцёле ў 15 гадзін і канцэрт салістаў Варшаўскай Нацыянальнай Оперы, які адбудзецца па заканчэнні імшы.
Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук так каментуе гэтую падзею: “Гэта вельмі важная падзея ў гісторыі не толькі Польшчы, але і Беларусі. Рэалізацыя Канстытуцыі З мая 1791 года выводзіла б Беларусь у шэраг свабодных краін. Магчыма гэты дзень некалі і ў нас стане дзяржаўным святам.”
Кася Крот
Каментарыi
#2Jurka 2008-05-0422:05:28Сярод якіх? 20 кастрычніка 1791 г. сойм прыняў пастанову Wzajemne zar?czenie ON, якая замацоўвала федэратыўны харакатар дзяржавы і яе палітычны дуалізм
#1MShmel 2008-05-0223:08:48Ёсць сярод людзей меркаванне, што Канстытуцыя скасавала незалежнасць Вялікага Княства, таму святкаваць яе беларусам ніяк нельга ;)
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-05-0422:05:28 Сярод якіх? 20 кастрычніка 1791 г. сойм прыняў пастанову Wzajemne zar?czenie ON, якая замацоўвала федэратыўны харакатар дзяржавы і яе палітычны дуалізм
2008-05-0223:08:48 Ёсць сярод людзей меркаванне, што Канстытуцыя скасавала незалежнасць Вялікага Княства, таму святкаваць яе беларусам ніяк нельга ;)
А яшчэ пішацца Szkolna, а не Shkolna :))