Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
“Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом… Спазнай гісторыю свайго горада!” –такія словы напісаны з адваротнага боку паштоўкі, якая была выпушчана да канферэнцыі па пытаннях халакосту ў Гародні.
Ідэя выпусціць такую паштоўку ўзнікла ў нямецкага даследчыка Фелікса Акермана, які разам са сваімі студэнтамі наведаў Гародню на прыканцы лютага.
На паштоўцы выяўлены неіснуючыя ў наш час вуліцы. Гэтыя вуліцы знаходзіліся ў раёне сучасных вуліц Вялікай Траецкай і Замкавай - на тэрыторыі колішняга габрэйскага гета.
Пра што гаворыць надпіс на паштоўцы? Адказвае гарадзенскі гісторык, краязнаўца Ігар Лапеха: “Запіс змешчаны для таго, каб людзі, якія ўбачаць паштоўку, не толькі памяталі пра жудасныя дзеянні фашыстаў над габрэямі, але і мелі жаданне пашукаць згубленыя вуліцы на тэрыторыі сучаснай Гародні і тым самым узгадаць гісторыю свайго горада”.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-03-1014:57:01 respekt, Inha, cikavaja infa!