| УНІКАЛЬНАЕ ВЫДАННЕ ПРА ГАРОДНЮ |
|
|
| Піша Кася Крот | |
| 12.05.2008 г. | |
|
Убачыла свет манаграфія гарадзенскага гісторыка Юрыя Гардзеева “Магдэбургская Гародня (сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16-18 ст.)” - першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі беларускага горада. Юры Гардзееў распавёў “Твайму стылю”: “Матэрыялы для кнігі я збіраў з 1995 года ў архівах Менску, Гародні, Варшавы, Кракава, Масквы. Ніхто не пісаў пра гісторыю Гародні 16-18 стагоддзяў, бо не было папярэднікаў, схема не была распрацавана. Што тычыцца дакументальнай базы, кніга на 90% абапіраецца на новыя дакументы. У 60-70-ыя гады кніжкі Гарадзенскага магістрата вывезлі з Гародні ў Менск. Грунтоўна іх ніхто не даследаваў, а матэрыялаў хопіць яшчэ на некалькі кніжак. Я напісаў па сацыяльнай тапаграфіі, а можна даследаваць эканоміку горада, культуру, дэмаграфію”. Аўтар абраў для даследавання надзвычай важны ў гісторыі Гародні перыяд: у гэты час сфармавалася сённяшняя планіровачная структура гістарычнай часткі горада, з 16 стагоддзя гарадское жыццё найбольш поўна адлюстроўваецца ў актавых матэрыялах. Ва ўнікальнай кнізе Юрыя Гардзеева апісана развіццё горада як матэрыяльнага аб’екта, ахарактарызаваная этнаканфесійная і прафесійная структура гарадскога насельніцтва. Кніга працягвае серыю “Гарадзенская бібліятэка”, што выдаецца пад патранатам лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча. Прэзентацыя “Магдэбургскай Гародні” адбудзецца 21 мая ў памяшканні Таварыства беларускай школы. Кася Крот |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












Каментарыi
2008-05-1219:31:52 albo piszcie maile do Kolegium Europy Wschodniej, kt?re jest wydawc?
2008-05-1215:06:11 u knigarniah nia budzie.
Paslia 21 maja pasprabujcie zviarnucca u Tavarystva bielaruskaj shkoly u Garodni
2008-05-1212:47:51 Czy ksi??ka b?dzie do kupienia w grodzie?skich ksi?garniach?