падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
05.09.2008 г.
У Лідзе паставяць помнік "камандзіровачнаму".

05.09.2008 г.
Мядзведзь Мікіта стаў новым жыльцом Гродзенскага заапарку.

05.09.2008 г.
У наступныя выходныя гарадзенцы адчуюць на сабе яшчэ адно свята - свята гораду.

04.09.2008 г.
У нядзелю адбудзецца экскурсія, арганізаваная трыма гродзенскімі рэсурсамі.

04.09.2008 г.
Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі  канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

03.09.2008 г.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.

03.09.2008 г.
Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і на радыё.

03.09.2008 г.
Сёння ноччу каля вёскі Парэчча ў лесе знойдзены труп жанчыны са слядамі цяжкіх пабоеў. Затрыманы і магчымы забойца…

03.09.2008 г.
…Прапрацаваць пытанне аб стварэнні спецыяльнай турыстычнай зоны на Аўгустоўскім канале!

02.09.2008 г.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.

02.09.2008 г.
4,5 тысячы маленькіх жыхароў Гродзеншчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу”.

02.09.2008 г.
Тэндар на вытворчасць санітарна-гігіенічнай прадукцыі аднаразовага ўжывання абвешчаны адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест”.

астатнія навіны >>>

НАРАДЖЭННЕ “ПАГОНІ” Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Кася Крот   
25.03.2008 г.

25 сакавіка 1992 года ў Гродна выйшаў першы нумар газеты “Пагоня”.

Адна з першых незалежных газет у Беларусі пачыналася як рэгіянальны агляд: Беласток, Горадня, Вільня, і выходзіла 2 разы на тыдзень. Потым “Пагоня” трансфармавалася ў агульнарэспубліканскі штотыднёвік. Газета прываблівала чытачоў выразнай беларускай пазіцыяй і бескампраміснасцю.

Наклад “Пагоні” №37 за 2001 год арыштаваны ў друкарні за артыкулы, прысвечаныя прэзідэнтскім выбарам. Пазней арыштаваны рахунак, маёмасць газеты. 12 лістапада “Пагоня” зачынена паводле рашэння Вышэйшага Гаспадарчага Суда.

Узгадвае рэдактар “Пагоні” Мікола Маркевіч: “Усчаліся правакацыі: білі вокны, запуджвалі, але газета выходзіла ў інтэрнэце. І тады вырашылі пасадзіць мяне і Паўла Мажэйку. Доўгі час цягнуліся суды, ніводзін суддзя не хацеў браць грэх на сябе, бо было зразумела, што мы не рабілі злачынства, а толькі выконвалі свае прафесійныя абавязкі. А пасля суддзя знайшлася, і 1 верасня мы адправіліся адбываць пакаранне. “За паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абцяжараны абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства” – так пазначана ў прысудзе. Але, нягледзячы на тое, што мы з’ехалі, “Пагоня” ўсё адно працягвала жыць”.

Сёння, у дзень нараджэння “Пагоні”, Мікола Маркевіч упэўнены, што рана ці позна газета будзе адроджана ў новай якасці. “Гэта бачыцца мне нейкім мультымедыйным праектам, дзе будзе і папяровы варыянт, і тэлевізійны, і радыё, і інтэрнэт. Гэтая інфармацыйная ніша дагэтуль не занятая. У людзей ёсць запыт і патрэба ў беларускім поглядзе на падзеі, у беларускім па духу і менталітэце масавым выданні, разлічаным не на вузкае кола людзей, а на шырокую аўдыторыю.

Вельмі рады, што дзень народзінаў “Пагоні” мы ў свой час прымеркавалі да гадавіны абвяшчэння БНР. Гэта значыць, што пра юбілей “Пагоні” цяпер забыць цяжка, як і пра магутную праяву духу тых беларусаў, якія ў 1918 годзе абвесцілі незалежнасць нашай дзяржавы”.

Чытайце “Пагоню” у інтэрнэце: pahonia.org .  

Кася Крот

 

Каментарыi 

  1. #1 агаф я
    2008-03-2520:25:54 http.www.pahonia.org. -чамусьці не адчыняецца

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

28.08.2008 г.
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"!
(5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць

27.08.2008 г.
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім.
(7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць

25.08.2008 г.
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць

29.07.2008 г.
У гэтым выпуску праграмы шэф-повар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая дзеліцца сакрэтам прыгатавання стыльных шашлыкоў.
(5:11 хв., 1.78 МБ) Спампаваць

24.07.2008 г.
(7:42 хв., 2.64 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY