падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Здзівіць гарадзенскую публіку новай складанай аўтарскай праграмай збіраюцца музыкі з Stop Time Band.

20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

13.11.2008 г.
Выстава з такой назвай завітае хутка ў Гродна.

астатнія навіны >>>

ПРАТЭСТ ГРОДЗЕНСКІХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой Стыль   
30.06.2008 г.

Вернікі Гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва Першага нацыянальнага канала тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Падставай да зварота стала дэманстрацыя на “Першым” у цыкле “Летапіс часоў” фільма, прысвечанага Берасцейскай Уніі.

У фільме пад выглядам гістарычных фактаў гледачу прапаноўваліся далёкія ад гістарычнай праўды міфы і ідэалагічныя штампы савецкіх часоў пра гісторыю Уніяцкай царквы і яе дзейнасць. Наша Грэка-Каталіцкая Царква, езуіты, а таксама Апостальская Сталіца, былі паказаныя як выключна варожыя беларускаму народу. У той жа час выключна станоўча, як абаронца беларускага народу, была паказана такая неадназначная з’ява як казацтва і яе правадыры, хоць гісторыкам добра вядомыя факты знішчэння і рабавання казацкімі войскамі (у розныя перыяды гісторыі) многіх гарадоў Беларусі (у тым ліку Жыровічаў) з іх цэрквамі, манастырамі і святынямі... .”

Вернікі лічаць, што аўтары фільма ствараюць глебу для парушэння рэлігійнага міра ў краіне, настройваючы праваслаўных братоў супраць грэка-католікаў. Аўтары ліста падкрэсліваюць асаблівую недарэчнасць з’яўлення такога фільма падчас афіцыйнага візіта ў Беларусь Дзяржсакратара Ватыкана кардынала Тарчызіо Бертонэ і чакаюць тлумачэнняў з боку кіраўніцтва Першага нацыянальнага канала.

Душпастыр гродзенскіх грэка-католікаў а.Андрэй: “Мы здзіўленыя з’яўленнем гэтага фільма, таму што з вуснаў афіцыйных асобаў, у тым ліку супрацоўнікаў апарата Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, мы атрымліваем высокую ацэнку ўкладу нашай Царквы ў гісторыю і культуру беларускага народа. Вядома, гісторыя Уніі складаная, але гэта поле для працы гісторыкаў, а не прапагандыстаў”.

Зварот падтрымалі вернікі грэка-каталіцкіх парафій Брэста, Ліды, Івацэвічаў. Адкрыты ліст накіраваны таксама ў “Вячэрні Гродна”, “Гродзенскую праўду”.

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY