Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
З 2005 года гэта ўжо дзве арганізацыі: Саюз палякаў пад кіраўніцтвам Юзэфа Лучніка і непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс. Святкаваць яны будуць асобна.
Прадстаўнік непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Ігар Банцар: “У жніўні 1988 года ў Гродна было створана Таварыства польскай мовы імя Адама Міцкевіча, што можна лічыць афіцыйным пачаткам польскага руху ў тады яшчэ савецкай Беларусі. Правапераемнікам Таварыства стаў ўласна Саюз палякаў Беларусі, зарэгістраваны праз 2 гады”. З нагоды 20-ай гадавіны гэтай падзеі 6 верасня а 12-ай гадзіне ў гродзенскім катэдральным касцёле адбудзецца святая імша. Пасля яе – канцэрт, ускладанне кветак на гарнізонных могілках, дзе пахаваныя польскія жаўнеры. Апазіцыйны Саюз палякаў чакае на свята шмат гасцей: прадстаўнікоў Еўрапарламента, амбасадараў, сяброў з Польшчы. Але трапіць на ўрачыстасці змогуць не ўсе – стала вядома, што некаторым запрошаным адмоўлена ў беларускіх візах.
Афіцыйны Саюз палякаў Беларусі прызначыў святкаванні на 5 верасня. У гэты дзень а 16-ай гадзіне ў ГДК адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне і канцэрт, на які запрошаны прадстаўнікі арганізацыі з усёй рэспублікі і афіцыйныя асобы.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць