падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
13.10.2008 г.
Больш за 30 тысяч гарадзенцаў атрымалі адрасную дапамогу.

13.10.2008 г.
Валейбалісты гарадзенскага “Камунальніка” саступілі ў першай гульні ў межах Кубку Выкліка турэцкаму “Галатасараю”.

13.10.2008 г.
Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць. 

13.10.2008 г.
Шматлікія ўладальнікі аўтатранспарта скардзяцца на тое, што большасць аварый на Гродзеншчыне адбываецца з-за люкаў на дарогах вобласці.

13.10.2008 г.
Сотні настаўнікаў польскай мовы не дазволілі прыехаць у Гродна на канцэрт, арганізаваны з удзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

13.10.2008 г.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.

13.10.2008 г.
Гродзенскі стары мост, адкрыты 10 кастрычніка для усіх відаў транспарту, працуе не напоўніцу.

13.10.2008 г.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко   прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.

10.10.2008 г.
Сёння ў Гродна  ў Лядовым палацу адкрыўся Міжнародны фестываль «Свет мёду і здароўя». Ён будзе доўжыцца да 19 кастрычніка.

10.10.2008 г.
Затрыманы 23-х гадовы беспрацоўны жыхар Гродна, які «падсунуў» фальшывыя грашовыя купюры ўласнаму… дзядулі.

10.10.2008 г.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.

09.10.2008 г.
Сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць ганебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

астатнія навіны >>>

У СУБОТУ ГАРАДЗЕНЦЫ НАПІСАЛІ АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНУЮ БЕЛАРУСКУЮ ДЫКТОЎКУ (аўдыё) Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Надзея Завіноўская   
22.03.2008 г.

Віктар ШалкевічАмаль 200 гарадзенцаў прынялі ўдзел у напісанні агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі, прымеркаванай да 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Тэкст дыктоўкі чыталі вядомыя гарадзенцы: паэтка Данута Бічэль, актор і бард Віктар Шалкевіч,  настаўніца, заснавальніца ТБШ Тамара Талерчык, кіраўнічка хора «Бацькаўшчына» Вера Кунцэвіч.

 ТБМ прапанавала беларусам тэкст «Прадмовы да «Дудкі беларускай» Францішка Багушэвіча. Але Віктар Шалкевіч узяў «Карціны з берагоў Нёмана» Вінцэнта Каратынскага.


 «Колькі год можна адно і тое ж пісаць! Гэты тэкст для дыктоўкі нецікавы. Там няма чаго чытаць і слухаць. Тэкст для дыктоўкі павінен быць складаным, са мноствам знакаў прыпынку».

  

Арганізатары падрыхттавалі падарункі для самага маладога і старэйшага ўдзельнікаў дыктоўкі. Астатнія пакінулі  на памяць асадку ўдзельніка.  

 

Мэтай дыктоўкі была не праверка ведаў  беларускай мовы. Гэта у першую чаргу акцыя салідарнасці беларусаў па  ўсім свеце. Але каля паловы ўдзельнікаў пажадалі  паўдзельнічаць у конкурсе на найлепшае валоданне моваю і аддалі свае дыктоўкі спецыяльнай камісіі.

Вынікі конкурса будуць вядомыя ў пачатку наступнага тыдня. Арганізатары абяцаюць вярнуць кожнаму ўдзельніку яго тэкст.

 

  

Надзея Завіноўская

 

Каментарыi 

  1. #3 daroha
    2008-03-2622:38:47 надзейка, дзякуй за цудоўны рэпартаж (8
  2. #2 MShmel
    2008-03-2223:28:54 аўтарскія знакі па правілах дыктовак ня могуць ствараць цяжкасьці, бо на тое яны й аўтарскія, каб аб іх папярэджвалі, альбо іх адсутнасьць не лічылі памылкай
  3. #1 агаф я
    2008-03-2221:53:02 Што за дзіва? Чым Шалкевічу не спадабалася "Прадмова"? Што значыць "Колькі можна адно і тое ж пісаць?", калі гэта была першая агульнанацыянальная дыктоўка? Раю спадару Шалкевічу звярнуць увагу на знакі прыпынку ў "Прадмове"! Мноства аўтарскіх знакаў, якія ствараюць несумніўныя цяжкасці! Ну, а калі Багушэвіча "няма чаго чытаць і слухаць", то … P.S. Вялікі дзякуй ТБМ за арганізацыю такого СВЯТА і за запрашэнне Дануты Бічэль на першую гадзіну дыктоўкі, я атрымала асалоду!

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
02.10.2008 г.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”?
(03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”.


(12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць

22.09.2008 г.
Што думаюць гарадзенцы пра новы гіпермаркет "АЛМІ"? Рэпартаж з чаргі да касы слухайце на “Тваім стылі”.
(2:47 хв., 984 KБ) Спампаваць

13.09.2008 г.
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

На якія сайты вы заходзіце ў першую чаргу

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY