| СОНЕЧНАЕ ЗАЦЬМЕННЕ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ ПАЧНЕЦЦА Ў ГАРОДНІ |
|
|
| Піша Сашка Верацейчык | |
| 09.07.2008 г. | |
|
Агульная працягласць сонечнага зацьмення, і частковага, і поўнага, будзе складаць 4 гадзіны 34 хвіліны. Пачатак зацьмення будзе ў 8 гадзін 4 хвіліны па сусветным часе на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і скончыцца ў 12 гадзін 38 хвілін у акваторыі Індыйскага акіяна. На тэрыторыі Беларусі зацьменне можна будзе ўбачыць толькі ў частковых фазах. Пачнецца яно ў Гародні ў 11.51 па беларускім часе. Гарадзенцы змогуць назіраць сонечны дыск, закрыты на 40%, і максімум зацьмення можна будзе назіраць у 12.52. Аднак трэба памятаць, што нельга назіраць за сонечным зацьменнем пры частковых фазах без аховы вачэй цёмнымі светафільтрамі. Асабліва гэта перасцярога тычыцца назірання за сонцам ў аптычныя прыборы. У іншым выпадку можна атрымаць пашкоджанне і невылечную хваробу вачэй. Назіраць за поўным сонечным зацьменнем можна будзе ў рэжыме on-line праз Інтэрнет. Сашка Верацейчык |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|













