Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Стаматолаг Наталля Кіман падала ў суд на рэдакцыю “Газеты Слонімскай” і яе карэспандэнта Сяргея Васільева за артыкул “Вырваны зуб амаль не стаў прычынай смерці”.
Нагадаем, што паводле публікацыі, жыхарка Слоніма Галіна Мароз ледзьве не памерла пасля таго, як лекар Наталля Кіман выдаліла ёй зуб, а пасля гэтага з-за памылкі стаматолага перанесла некалькі аперацый у абласным шпіталі. У студзені 2008 года суд прызнаў стаматолага вінаватай і прыняў рашэнне выплаціць пацярпелай 700 тысяч рублёў кампенсацыі.
Першае судовае паседжанне павінна адбыцца 26 траўня. Наталля Кіман патрабуе ад рэдакцыі і асабіста ад Сяргея Васільева па 5 мільёнаў рублёў.
Сяргей Васільеў спадзяецца, што выйграе суд, бо паводле судмедэкспертызы, якая праводзілася ў Мінску, ды іншых справаў стаматолаг прызнана вінаватай.“10 мільёнаў яна патрабуе, напэўна таму, што шмат патрацілася на судовыя справы і на аплату экспертызы. Самае непрыемнае ў гэтай справе тое, што ў дзень судовага паседжання ў мяне пачынаецца сэсія і я павінен знаходзіцца ва ўніверсітэце. А яны ня вельмі будуць радыя, пабачыўшы паперу з суда”.
Зараз Наталля Кіман працуе ў адной з прыватных клінік тэрапеўтам. З дзяржаўнага месца працы, дзе працавала хірургам, яна звольнілася па сваім жаданні яшчэ да суда ў студзені.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць